Белорусский поэтический театр одного актера «Знiч»

Тэатр быў створаны ў 1989 г. у Мінску пры Белдзяжфілармоніі. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік-дырэктар Галіна Дзягілева. «Зьніч»– адзіны беларускі тэатр, які працуе у жанры монаспектакля. Ажыццяўляў пастаноўкі на розных тэатральных пляцоўках. Кожны тэатральны сезон пачынае спектаклем «Белы сон» паводле твораў Л.Геніюш і вершаў А.Разанава, У.Арлова, В.Ластоўскага, У.Караткевіча ў г.п. Зэльва (Гродзенская вобласць), дзе з 1956 г. і да канца жыцця жыла Л.Геніюш. Першы спектакль – «Выгнанне ў рай» паводле п'есы Н.Раппы ў выкананні Г.А. Дзягілевай– адбыўся ў 1990 г. у Сафійскім саборы ў Полацку падчас правядзення  святаў, прысвечаных Ф.Скарыне.
 
З пачатку дзейнасці вызначылася асноўная рэпертуарная лінія тэатра – папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў, а таксама  ўзораў сусветнай класікі. Сярод этапных спектакляў: «Белы сон»,  «Маленькі анёлак» паводле п'есы С.Кавалёва, «Віленскія мроі» паводле ўспамінаў Ю.Вітан- Дубейкаўскай і вершаў Н.Артымовіч. Акрамя драматычных тэатр ажыццяўляе пастаноўкі паэтычных спектакляў: «Любіць!..» паводле вершаў А.Вярцінскага (1989), «Мне сняцца сны аб Беларусі» паводле вершаў Я.Купалы (1989), «Не праклінай, што я люблю...» паводле рамана «Родныя дзеці» Н.Гілевіча (1997). У 2001 г. пастаўлена першая монаопреа «Адзінокі птах» А.Залётнева (лібрэта Г.Дзягілевай) паводле твораў А.Міцкевіча, Я.Чачота, Р.Барадуліна.У цыкле «Тайны зьнічнага святла» ладзяцца спектаклі-сустрэчы , дзе галоўныя асобы – беларускія пісьменнікі, музыканты, навукоўцы: Р.Барадулін, Г.Бураўкін, П.Васючэнка, А.Вольскі, Н.Гілевіч, В.жуковіч, С.Законнікаў, А.Камоцкі, Л.Рублеўская, В.Шніп і інш.
 
 Тэатр гастраліруе па беларусі і за яе межамі: выступаў у Латвіі, Польшчы, Эстоніі, Літве, Расіі, Германіі, ЗША.
 
Неаднаразова  ўдзельнічаў і быў прызёрам тэатральных фестываляў (Міжнародны фестываль «Студыйныя каляды», Міжнародныя фестывалі монаспектакляў «Я» і інш.) У тэатры працавалі і працуюць акцёры:Р.Астрадзінава, Г.Дзягілева, А.Клімава, М.Лявончык, Л.Сідарэвіч, В.Статкевіч, А.Ткачонак, В.Шакаліда, В.Шушкевіч, У.Шэлестаў,  А.Шундрык; рэжысёры: К.Гусеў, Г.Дзягілева, У.Забела, Г.Карбаўнічая, В.Клебановіч, Дз.Марынін, У.Матросаў, А.Міронаў, У.Савіцкі, Дз.Саладуха, В.Тарнаўскайтэ.
 
Прэм'ера «Пачакай, сонца!» музычна-драматычная  прыпавесць паводле рамана ў вершах «Маруся Чурай» Ліны кастэнкі твораў еўрапейскай паэзіі з кнігі «перабіраю самацветы», санетаў «Бабіна лета» Ніны Мацяш. Аўтар інсцэніроўкі і выканаўца Галіна Дзягілева. Кампазітар – Алег Залётнеў. Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь. Мастацкі кіраўнік – Наталля Міхайлава.
 
 
 
 
 
 

Рэпертуарныя спектаклі тэатра адбываюцца ў тэатральнай зале культурнага цэнтра Касцёла cв. Сымона і св. Алены

вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

 
ДВАЦЦАЦЬ ДРУГІ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН
МАЙ 2012
 
3
Чацвер
Пачатак - 15.00
 
Ляля Ніцой
“ЯРЫК І ДРАКОН ”
Лялечны  монаспектакль
      
Выканаўца і рэжысёр – Леанід Сідарэвіч
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітар – Сяргей Пруднікаў (Расія)
        
Як хочацца нам паляцець ці паехаць у краіну Дзяцінства! Каб сустрэцца з самім сабою: з тым малым, чыстым, наіўным, даверлівым і смелым. Але ці магчыма гэта? Нават Падарожніку, які аб"ехаў амаль увесь свет, немагчымa туды патрапіць. Бо такой краіны нідзе няма. Чаму немагчыма? Магчыма. Калі вы любіце і чытаеце казкі і зацікавіцеся гісторыяй падарожжа Ярыка маленькага з Ярыкам дарослым у запаветную краіну Дзяцінства. Гісторыю падарожжа, якую раскажа сам Падарожнік, які таксама марыў туды папасці. І нялёгка туды папасці. Бо спачатку трэба прайсці падкаменне, дзе абавязкова сустрэнешся з Вялізнай Жабай. Але толькі не трэба яе палохацца, бо на самай справе яна добрая  і мудрая. А потым патрапіць у Цукеркавы сад! Гэтыя цукеркі толькі што паспелі… І можна сарваць не адну цукерку! Колькі захочаш! І ніхто не забароніць!
 
4                                                                                             
Пятніца
Пачатак - 15.00
 
Сяргей Кавалёў
“МАЛЕНЬКІ АНЁЛАК”
філасофская казка паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд
 
Выканаўца – Раіса Астрадзінава
 
Аднойчы французская пісьменніца Кармэн Барнос дэ Гаштольд напісала твор прысвечаны жывёлам. Вершы “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы розных жывых істотаў, “братоў нашых меншых”, да Бога. А хто ж перадае гэтыя просьбы да Усявышняга? Іх даносяць анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя істоты, стварэнні з крылцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем нашага спектаклю.
Што да спадарыні Гаштольд, то цікава, што далёкія продкі пісьменніцы жылі ў нас, на Беларусі. Князям роду Гаштольдаў належалі ў XVI стагоддзі Валожын, Койданава, Радашковічы, іншыя мястэчкі.
Дзеці ўсяго свету чытаюць творы гэтай выдатнай пісьменніцы. Але толькі ў Беларусі ў тэатры “Зьніч” Белдзяржфілармоніі створаны монаспектакль паводле яе “Малітваў...”. П"есу для нашага тэатра напісаў драматург Сяргей Кавалёў.
Глядзіце і слухайце, дарагія гледачы, “Маленькага Анёлка” і будзьце шчаслівыя 
 
7                                                                                             
Панядзелак
Пачатак - 15.00
 
Артур Вольскі
“ГРАФ ГЛІНСКІ-ПАПЯЛІНСКІ” 
лялечны монаспектакль
 
сценічная версія і выкананне Вячаслава Шакаліды
сценаграфія і лялькі Людмілы Скітовіч
музыка Алега Залётнева
 
Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі -- хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перэпетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма хлопец Марцін пераўтварыўся ў Графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым, мы даведаемся, паглядзеўшы спектакль.                                               В.Шакалідо
 
Пачатак - 19.00  
“КРАСЁНЦЫ ЖЫЦЦЯ”
паэтычны монаспектакль паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»
 
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева
Выканаўца – Алесь Кашпераў
Музыка – народная
Песня кампазітара – Алега Залётнева
 
Іду на пляц Якуба Коласа
Да постаці паэтавай, да голаса,
Які мне чуецца ў бярозавым лісці...
Стаю нібыта ў Храме  ў святле бяроз
І слухаю…
                       Віктар Шніп
 
Чалавек заўсёды імкнецца набыць у сусвеце нейкі куток, які б стаў ягонай Радзімай і дзе б ён адчуў сябе сапраўдным гаспадаром і творцам. Паэма Якуба Коласа «Новая земля» з"яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён да самага апошняга не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. Мара аб сваёй “новай зямлі”  не пакідала яго ні на імгненне, і ён перадаў яе нам, сваім нашчадкам, як любоў, як вечны запавет...
 
8
Аўторак
Пачатак - 15.00
 
Пятро Васючэнка і Сяргей Кавалёў
“ДЗІВОСНЫЯ АВАНТУРЫ ПАНОЎ КУБЛІЦКАГА ДЫ ЗАБЛОЦКАГА”
Лялечны монаспектакль
 
Выканаўца – Вячаслаў Шакалідо
 
А ці чуў з вас хто пра пана Заблоцкага? Ага, таго Заблоцкага, што калісь мылам гандляваў. Мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага... Ото ж былі паны!
Спектакль – казачная гісторыя пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі, толькі елі, пілі і біліся паміж сабой. Гаспадарка іх у заняпадзе, ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.
 
10
Чацвер
Пачатак - 19.00
 
Ліна Кастэнка
“ПАЧАКАЙ, СОНЦА!”
музычна-драматычны монаспектакль паводле рамана у вершах “Маруся Чурай” Ліны Кастэнка, твораў  еўрапейскай паэзіі з кнігі “Перабіраю самацветы”, санетаў “Бабіна лета” і вершаў Н.Мацяш
 
Выканаўца - Галіна Дзягілева
Кампазітар - Алег Залётнеў
Рэжысёр-пастаноўшчык - Максім Сохар
Сцэнаграфія і касцюмы - Вольга Грыцаева
 
Монаспектакль распавядае аб каханніі і пакутах украінкі Марусі Чурай, вядомай у народзе сваімі цудоўнымі песнямі, з якімі Украіна не  развітвалася ні ў горы, калі рыхтавала ў паход сваіх сыноў, ні ў радасцях і ў буднях паўсядзённага жыцця... Сюжэт спектакля распавядае пра суд, які вяршыцца ў Палтаве. Жанчына асуджана за ненаўмыснае забойства свойго жаніха... І толькі Універсал Багдана Хмяльніцкага ўратаваў жыццё слаўнай песняркі Марусі Чурай. Суд над Марусяй   закранае нашу душу сёння, прымушае судзіць сябе...             
 
11 Чацвер
Пачатак - 15.00
 
Ляля Ніцой
“ЯРЫК І ДРАКОН ”
Лялечны  монаспектакль
      
Выканаўца і рэжысёр – Леанід Сідарэвіч
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітар – Сяргей Пруднікаў (Расія)
        
Як хочацца нам паляцець ці паехаць у краіну Дзяцінства! Каб сустрэцца з самім сабою: з тым малым, чыстым, наіўным, даверлівым і смелым. Але ці магчыма гэта? Нават Падарожніку, які аб"ехаў амаль увесь свет, немагчымa туды патрапіць. Бо такой краіны нідзе няма. Чаму немагчыма? Магчыма. Калі вы любіце і чытаеце казкі і зацікавіцеся гісторыяй падарожжа Ярыка маленькага з Ярыкам дарослым у запаветную краіну Дзяцінства. Гісторыю падарожжа, якую раскажа сам Падарожнік, які таксама марыў туды папасці. І нялёгка туды папасці. Бо спачатку трэба прайсці падкаменне, дзе абавязкова сустрэнешся з Вялізнай Жабай. Але толькі не трэба яе палохацца, бо на самай справе яна добрая  і мудрая. А потым патрапіць у Цукеркавы сад! Гэтыя цукеркі толькі што паспелі… І можна сарваць не адну цукерку! Колькі захочаш! І ніхто не забароніць!
 
11
Серада
Пачатак - 15.00
Вясёлая каруселя
монаспектакль-сустрэча паводле твораў Артура Вольскага
 
Выканаўца – З.а.Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава
Музычнае суправаджэнне                 Дар"я Мяцеж (цымбалы)
                                                                      Алена Літаш (цымбалы)
 
Спектакль прысвечаны цудоўнаму беларускаму паэту Артуру Вітальевічу Вольскаму. У спектаклі выкарыстаны самыя яскравыя творы паэта. Ларыса Мікалаеўна Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах А.Вольскага. А на завяршэнне спектакля гледачоў чакае падарунак – магчымасць выйсці на сцэну і паспрабаваць свае творчыя сілы.
 
Пачатак - 19.00
Уладзімір Караткевіч
“НОБІЛЬ – БАРВЯНЫ ЎЛАДАР”
 
монаспектакль паводле аповесці “Сівая легенда”
выканаўца – з.а.Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шэлестаў
 
20 – 30-я гады XVII-га стагоддзя на Беларусі прынята лічыць смутнымі часамі. Рымская курыя займала вельмі жорсткую пазіцыю, патрабавала падпарадкавання праваслаўнай іерархіі Рыму. Вельмі складаны ўнутраны і знешні стан Рэчы Паспалітай таго часу, змушаў яе да пагрозы ваенна-палітычнай барацьбы з суседзямі – Расіяй, Швейцарыяй, Турцыяй. Таму зусім невыпадкова, што аўтар у аповесці “Сівая легенда” (першапачатковая назва “Раман Ракута”) дае слова расповеду наёмнаму ваяру швейцарцу Конраду Цхакену. Гэты даволі незвычайны ход дазваляе Караткевічу намаляваць узбуйнёны і рамантызаваны пагляд на асобу, народ, гісторыю Бацькаўшчыны. Усхваляваны маналог швейцарца ператвараецца… ў “сівую легенду” аб нашым народзе.
 
11
Чацвер
Пачатак - 15.00
Ляля Ніцой
“ЯРЫК І ДРАКОН ”
Лялечны  монаспектакль
      
14
Пятніца
Пачатак - 19.00
 
 “АДЗІНОКІ ПТАХ”  
Рамантычная монаопера аб жыцці і смерці Адама Міцкевіча
 
Кампазітар Алег Залётнеў
Аўтар лібрэта і рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева
Выканаўца – лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Марозаў
 
Рамантычная монаопера А.Залётнева “Адзінокі птах” прысвечана палымянаму каханню  Адама Міцкевіча да сваёй Бацькаўшчыны.
У аснове сюжэта – вобраз, які навявае апошні дзень жыцця паэта ў Стамбуле 26 лістапада    1855 г.
Сумная восеньская раніца пасля цяжкай начы. Невылечна хворы паэт, асэнсоўваючы на чужыне  сваё жыццё, зноў перажывае значныя падзеі, узгадвае сустрэчы з дарагімі яго сэрцу людзьмі. Ён жадае тым самым вярнуць сабе сілы, каб, нарэшце вярнуцца на Радзіму, “сёння рашучы момант”… Але ўсё марна, бо многія падзеі зусім невясёлыя,  раняць і толькі адбіраюць апошнія сілы. Блізкі сябра Ян Чачот даўно памёр, бацькоўскі дом апусцеў, шчаслівае каханне засталося “у нябёсах...”.Душа паэта спавядаецца, просіць выратавання. Палёт “адзінокага птаха” скіраваны да родных берагоў.
 
16
Серада
Пачатак - 15.00  
 
Л. Мікіта
ПРА КАТА САФРОНА І ПЕЎНІКА АНДРОНА
Лялечны  монаспектакль
Выканаўца – Леанід Сідарэвіч
Пастаноўшчык – Галіна Карбаўнічая
Мастак – Таццяна Лісавенка
              
Што застаецца рабіць кату Сафрону, калі злая Мачаха выгнала яго з роднай хаты? Адно выйсце: ісці ў белы свет шчасця шукаць. А ці можна знайсці яго? Канешне, калі ў цябе  ёсць такія сябры як пеўнік Андрон, котка Нюся, мышка Яначка, Сарока-белабока і верабейчык Ерамей. Але, каб знайсці шчасце, трэба яшчэ і заслужыць яго – прайсці праз выпрабаванні і пакуты жыцця, пабудаваць не толькі хату, але і сяброўства і любоў.
А вось як нашы героі заслужылі сяброўства і любоў вам прагамоніць і прагутарыць, прабалаболіць і прабалбоча, раскажа і пакажа знакаміты Гаварун-Балабол Гоманавіч, смяшлівы на ўвесь свет балака. Так словамі раскажа, так лялькамі пакажа, што вам, гледачам, яшчэ раз захочацца з ім сустрэцца.
 
Пачатак 19.00
Максім Багдановіч
“У КРАІНЕ СВЕТЛАЙ, ДЗЕ Я УМІРАЮ…”
музычна-паэтычны спектакль
 
аўтары інсцэніроўкі – Вячаслаў Статкевіч і Аляксандр Шундрык
выканаўца – Вячаслаў Статкевіч
музычнае суправаджэнне (гітара), вакал – Сяргей Сарокін
 
Інсцэніроўка, па якой зроблены спектакль, складзена з твораў М.Багдановіча і ўключае ў сябе самыя вядомыя з іх. Але ў спектаклі М.Багдановіч паўстае невядомым нам. У аснове сюжэта Апокрыф, які можна лічыць сваеасаблівым паэтычным Евангеліем. Драматургію спектакля рухае нечаканасць настрояў, рытм ствараюць песні, якія яшчэ больш раскрываюць перад намі розныя праявы памкненняў паэта.
 
17
Чацвер
Пачатак - 15.00
 
Кампазітару Яўгену Глебаву прысвячаецца
“МОЙ МАЛЕНЬКІ ПРЫНЦ”
Монаспектакль паводле аповесці А. Сэнт-Экзюпэры, пераклад Ніны Мацяш
 
Выканаўца – Раіса Астрадзінава
Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева
Сцэнограф – Вольга Грыцаева
У спектаклі гучыць музыка Яўгена Глебава і Радыёна Глебава                         
 
Паважаны глядач!
Спектакль тэатра “Зьніч” “Мой Маленькі прынц” для мяне родны. Па-першае, таму, што мой муж, кампазітар Яўген Аляксандравіч Глебаў, напісаў балет “Маленькі прынц”.  Я стала аўтарам лібрэта гэтага балета і ў спектаклі гучыць музыка майго сына Радыёна Глебава. Пагадзіцеся, сапраўды родны...
Тэатр “Зьніч” прысвяцў гэты спектакль  памяці Яўгена Аляксандравіча. Гэта вельмі пачэсна. Я ўдзячна за ўважлівае і трапяткое стаўленне да асобы Глебава. Калі вы будзеце ўважліва глядзець спектакль, вы заўважыце, што на сцэне, акрамя абавязковых “маленькапрынцаўскіх” атрыбутаў, ёсць гітара як напамін пра тое, што Яўген Глебаў калісьці прыехаў паступаць у кансерваторыю з гітарай   увогуле не маючы аніякай музычнай адукацыі і, нават, не ведаючы нот... 
Шчымлівай памяццю аб кампазітары стаўся гэты цудоўны спектакль. Рамантычны, далікатны, трапяткі, чысцюткі Маленькі прынц...
                                                                            З павагай да вас, дарагія глядачы,
               Ларыса Васільеўна Глебава.
18
Пятніца
Пачатак - 15.00
Ляля Ніцой
“ЯРЫК І ДРАКОН ”
Лялечны  монаспектакль
      
Выканаўца і рэжысёр – Леанід Сідарэвіч
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітар – Сяргей Пруднікаў (Расія)
 
Пачатак - 19.00
Ніл Гілевіч
“НЕ ПРАКЛІНАЙ, ШТО Я ЛЮБЛЮ...”
Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”
 
Выканаўца                                                          Мікола Лявончык
Рэжысёр-пастаноўшчык                                    Галіна Дзягілева
Музычнае суправаджэнне (цымбалы)             Дар"я Неўмяржыцкая, Алена Літаш
                                        
 
Я ўсё сцярплю, я ўсё стрываю
І ўсё навек благаслаўлю –
Не праклінай, што я кахаю,
Не праклінай, што я люблю...
 
Монаспектакль створаны паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя  дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную “сюіту”, дзе гарманічна знітоўваюцца жартоўныя, гумарыстычныя “ноты” і пранікнёная, шчымлівая “музыка”кахання, чуюцца напевы роднай зямлі, жытнёвага поля, “дзе ціша долы спавіла...”.
“Родныя дзеці” – твор сучасны, вельмі актуальны. Ягоныя героі ставяць сабе, жыццю зусім няпростыя пытанні. На некаторыя з іх прыйдзецца адказваць усім нам, родным дзецям  беларускай зямлі.   
 
 
      
21
Панядзелак
Пачатак - 15.00
Вясёлая каруселя
монаспектакль-сустрэча паводле твораў Артура Вольскага
 
Выканаўца – З.а.Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава
Музычнае суправаджэнне:Дар"я Мяцеж (цымбалы),Алена Літаш (цымбалы)
 
Спектакль прысвечаны цудоўнаму беларускаму паэту Артуру Вітальевічу Вольскаму. У спектаклі выкарыстаны самыя яскравыя творы паэта. Ларыса Мікалаеўна Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах А.Вольскага. А на завяршэнне спектакля гледачоў чакае падарунак – магчымасць выйсці на сцэну і паспрабаваць свае творчыя сілы.
 
Пачатак - 19.00
Уладзімір Караткевіч
“НОБІЛЬ – БАРВЯНЫ ЎЛАДАР”
монаспектакль паводле аповесці “Сівая легенда”
 
выканаўца – з.а.Рэспублікі Беларусь Уладзімір Шэлестаў
 
20 – 30-я гады XVII-га стагоддзя на Беларусі прынята лічыць смутнымі часамі. Рымская курыя займала вельмі жорсткую пазіцыю, патрабавала падпарадкавання праваслаўнай іерархіі Рыму. Вельмі складаны ўнутраны і знешні стан Рэчы Паспалітай таго часу, змушаў яе да пагрозы ваенна-палітычнай барацьбы з суседзямі – Расіяй, Швейцарыяй, Турцыяй. Таму зусім невыпадкова, што аўтар у аповесці “Сівая легенда” (першапачатковая назва “Раман Ракута”) дае слова расповеду наёмнаму ваяру швейцарцу Конраду Цхакену. Гэты даволі незвычайны ход дазваляе Караткевічу намаляваць узбуйнёны і рамантызаваны пагляд на асобу, народ, гісторыю Бацькаўшчыны. Усхваляваны маналог швейцарца ператвараецца… ў “сівую легенду” аб нашым народзе.
 
 
Дырэктар-мастацкі кіраўнік  тэатра – Галіна Дзягілева
Даведкі па тэлефонах: 331 75 53 (працоўны)
185-80-48  615 26 79 (velcom)
601 77 70 (МТС)
 
 


Календарь концертов

выберите месяц
пн вт ср чт пт сб вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      
заслуженный артист России АЛЕКСАНДР ФИСЕЙСКИЙ в концерте 22 мая





Агенство "Новый сайт"
© 2008