Новостная лента

Петербург – это город, сопричастный к великой истории, город духовности, высокой культуры и искусства. Каждый из замечательных творцов, живших и создававших свои произведения в этом городе,...
Государственный академический симфонический оркестр Республики Беларусь Художественный руководитель и главный дирижер - Александр АНИСИМОВ Государственная академическая хоровая капелла...
8 февраля в Большом концертном зале пройдет второй концерт цикла: “НА ПУТИ К СОВЕРШЕНСТВУ: РАННИЕ СОЧИНЕНИЯ И.С.БАХА”. Народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии, профессор Игорь...
Солируют в концерте народный артист Беларуси, лауреат Государственной премии, профессор Игорь Оловников(фортепиано) и Юлия Стефанович (скрипка). В это воскресение будут звучать Н.Римский-Корсаков...
25 января на сцене Малого зала им. Г.Ширмы будут поздравлять и принимать поздравления четыре Татьяны-Старченко, Третьяк, Громова и Шумакова
1-5   6-10   11-15   16-20   21-25   26-30   31-35   36-40   41-45   46-50   51-55   56-60   61-65   66-70   71-75   76-80   81-85   86-90   91-95   96-100   101-105   106-110   111-115   116-120   121-125   126-130   131-135   136-140   141-145   146-150   151-155   156-160   161-165   166-170   171-175   176-180   181-185   186-190   191-195   196-200   201-205   206-210   211-215   216-220   221-225   226-230

МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ МУЗЫКІ "МІНСКАЯ ВЯСНА-2008"

ВЯЛІКАЯ ЗАЛА

Фестываль адкрые канцэрт з цыкла “ШЭДЭЎРЫ СУСВЕТНАГА АРГАННАГА МАСТАЦТВА” 3 красавіка. Аднойчы наведаўшы беларускую сталіцу,Рональд Эбрэхт (ЗША) пажадаў прыехаць да нас яшчэ раз і першае аддзяленне канцэрта склаў з твораў, якія ніколі не гучалі у Беларусі: Ф.Савандэ – “Jochua fit battle of Jericho”, “Go down, Moses”, В.Гранд Сціл – Элегія, Ф.Прайс – “In quiet mood”.

 

У другім фестывальным дні, 4 красавіка, на сцэне Белдзяржфілармоніі будзе панаваць Дзяржаўны акадэмічны СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь, За дырыжорскім пультам будзе адзін з найбольш вядомых дырыжораў сучаснасці, Лаўрэат дзяржаўнай прэміі, заснавальнік Літоўскага сімфанічнага аркестра, прафесар акадэміі музыкі узнагароджаны Ордэнам Вялікага Герцага Літоўскага Гедымінаса Гінтарас РЫНКЯВІЧУС. Салістка – Лаўрэат міжнародных конкурсаў піяністаў у Грэцыі і Італіі, аспірантка маскоўскай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага Рута РЫНКЯВІЧУТЭ. У праграме: М.Мусаргскі, С.Пракоф"еў, С.Рахманінаў.

 

8 красавіка з праграмай да 90-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага дзеяча азербайджанскага мастацтва, кампазітара Кара Караева выступіць Дзяржаўны акадэмічны СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь. Дырыжор – народны артыст Азербайджана, маэстра Рауф Абдулаеў.

 

 Самай прыгожай падзеяй фестывалю стане творчы вечар паэтэсы Бэлы Ахмадулінай 10 красавіка.

 

Джазавыя вечары ў філармоніі працягваюць трыдыцыю здзіўляць і радаваць пульсуючай энергіяй і рытмамі і на гэты раз музычны вечар пройдзе разам з ДЖАЗАВЫМ КВАРТЭТАМ “WOJCIECH STARONIEWICZ QUARTET” (Польшча) – 12 красавіка.

 

У гісторыі беларускага музычнага выканальніцкага мастацтва – падзея. Упершыню на Беларусі будзе ўвасоблена так, як было задумана кампазітарам ( адначасовае існаванне на сцэне  музыкантаў-выканаўцаў і харэаграфіі)надзвычай авангардовая партытура Ігара Стравінскага – архаічная “Свадзебка”. Канцэрт-спекталь адбудзецца 13 красавіка.

 

15 красавіка  Нацыянальны акадэмічны НАРОДНЫ ХОР імя Г.Цітовіча. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар Міхаіл ДРЫНЕЎСКІ

 

16 красавіка – сустрэча з народнай артысткай Расіі Ліянай Ісакадзэ (скрыпка), рамантычная эмацыйнасць і абвостраная пачуццёвасць твораў А.Вівальдзі,Ф.Мендэльсона, К.Сен-Санса, з якіх складзена  канцэртная праграма, кране слухацкую аўдыторыю.

 

17 красавікаМіжнароднае свята хораў хлопчыкаў “Галасы сяброў”. У свяце ўдзельнічаюць хор хлопчыкаў “Nidaros Cathedral”, мастацкі кіраўнік Бёрн Моэ (Нарвегія), хор хлопчыкаў з Літвы “Дагілеліс” (дырыжор Рэмігіус Адамайціс) і капэла хлопчыкаў Рэспубліканскага каледжу пры Беларускай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Ул. Глушакова. У канцэрце ўпершыню прагучыць твор Л. Бернстайна “Чычэсцерскія псальмы”. У канцэрце возьмуць удзел Дзяржаўны камерны аркестр РБ і ансамбль ударных  інструментаў “GRIG-PERCUSSION”.

 

Фестываль у фестывалі – адметнасць сёлетняй “Вясны”. Магчымасці музычнага дыялогу сапраўды невычарпальныя і гэта падцьвердзіць Гала-канцэрт Першага міжнароднага фестывалю фартэпіянных дуэтаў “DUETTISSIMO” - 18 красавіка.

 

Парыжская сустрэча Курта Вайля і Бертольда Брэхта закончылася з"яўленнем на свет мюзікла “Сем смяротных грахоў”, які 19 красавіка ў выкананні зоркі нямецкага джазу Паскаль фон УРАБЛЕЎСКІ на гэты раз зладзіць ансамбль салістаў “Класік-авангард”.

 

20 красавіка -  на сцэне Дзяржаўны акадэмічны СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР Рэспублікі Беларусь, дырыжор – Андрэй ГАЛАНАЎ, саліст – Лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй СІКОРСКІ (фартэпіяна).

 

24 красавіка. Нягледзячы на гендэлеўскі жарт пра тое, што яго музыка ў пустой зале гучыць лепш, канцэрт з цыкла “Мастацкі свет” Алега Ойстраха збярэ прыхільнікаў музыкі Гендэля і Моцарта.

 

25 красавікаАЎТАРСКІ КАНЦЭРТ кампазітара Фаўстаса ЛАЦЕНАСА, добра вядомага, як аўтара музыкі для тэатра і кіно. Тэатральнасць, вобразнасць, шматаблічнасць і разнастайнасць масак – вось асноўная адметнасць, якая можа характарызаваць канцэртную музыку літоўскага кампазітара.

 

У рамках фестываля 26 красавіка, у выкананні Сімфанічнага аркестра і хора Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь прагучыць “Рэквіем” Дж.Вердзі. Дырыжор – заслужаны артыст Украіны Віктар ПЛАСКІНА

 

Завяршэннем фестывалю стане ЮБІЛЕЙНЫ ВЕЧАР народнага артыста Беларусі, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, прафесара Міхаіла КАЗІНЦА (да 70-годдзя з дня нараджэння), які адбудзецца 30 красавіка.

 

 

малая ЗАЛА

 

Аматарам вытанчана-густоўнай музыкі Купэрэна, Шасона, Дэбюсі, Пуленка, Месіяна прапануецца канцэрт літоўскага дуэта Бірутэ ВАЙНЮНАЙТЭ (фартэпіяна) і Скайдра ЯНЧАЙТЭ (сапрана) 7 красавіка.

 

9 красавіка Дуэт “КАНСАНАНС”

 

14 красавікаМузыка для мандаліны і гітары.  Марга ВІЛЬДЭН-ХЮЗГЕН мандаліна,  Марло ШТРАУС гітара (Германія), Кацярына ПРАКОПЧЫК мандаліна, Ян СКРЫГАН гітара, МІНСКІ МАНДАЛІННЫ АРКЕСТР

 

15 красавіка стартуе І МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ФАРТЭПІЯННЫХ ДУЭТАЎ “DUEТTISSIMO”, арганізаваны пры садзейнічанні амбасадаў Латвіі і Малдовы, Інстытута Польскага, Белпрамбудбанка. Фестываль адкрые новыя імёны, ансамблі і новыя магчымасці фартэпіяннага дуэтнага выканання.

 

 “Кларнет з Брусэля”– адзін з яркіх акцэнтаў канцэрта 19 красавіка – чакаецца выступленне прафесара Бельгійскай Каралеўскай акадэміі музыкі, саліста Фламандскага аркестра радыё Хедвіга ШВІМБЕРГА. Сярод твораў праграмы – кларнетовый квінтэт Моцарта, творы Марціну, Бацэвіч, Швімберга, Лізіга, Арнольда.

 

У харавым мастацтве прыезд гастралюючага дырыжора даволі рэдкая з"ява. Рэдкі хор даверыць сябе незнаёмым рукам, бо жывы чалавечы голас з"яўляецца галоўным інструментам. Але 21 красавіка – Вальдэмар Сутрык (Польшча) – дырыжор, кампазітар, хормайстар, педагог, арганіст будзе стаяць на чале Заслужанага калектыва Дзяржаўнай акадэмічнай ХАРАВОЙ КАПЭЛЫ Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы. Трохі пазней Л. Яфімава, кіраўнік хору і галоўны дырыжор, з беларускай праграмай намерваецца паехаць у Катавіцы дырыгаваць філарманічным харавым калектывам.

 

25 красавіка – у канцэрте “Гітара і гонгі” кампазітарамі будуць жанчыны, выканаўцамі – мужчыны. Інструментальныя персанажы канцэрта --  ударныя  і гітара.

 

27 красавіка – Велікодны канцэрт харавой музыкі МАЛАДЗЁЖНЫ ХОР “ORFEJ” (Славенія), вядомы на сваёй радзіме як арганізатар першага Міжнароднага харавога фестывалю ў Славеніі.

 

28 красавіка – зноў у гасцях вядомая скрыпачка Юлія Ігоніна

 

29 красавіка – музычны вечар прысвячаецца Ірыне Аляксандраўне ЦВЯТАЕВАЙ

 

30 красавіка – музыка барока, якая па сведчанні музыказнаўцаў катапультуе душу ў нябёсы.

 

Рэпертуар фестывальнай афішы сведчыць, што фестываль --  гэта таксама творчасць. Нехта сказаў, што калі вы не пасадзіце дрэва, нават нябёсы не змогуць выгадаваць яго.

 

.



© 2008