Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Білеты

БІЛЕТЫ МОЖНА НАБЫЦЬ:

1. У касах Белдзяржфілармоніі (без камісіі) па адрасах:

пр. Незалежнасці, 50 (у будынку Белдзяржфілармоніі)

  • тэл. +375 17 396 16 17
  • панядзелак – нядзеля з 10.00 да 20.00
  • абед 14.00–15.00
  • тэхнічныя перапынкі 12.00–12.15, 17.00–17.15

Падземны пераход станцыі метро “Плошча Якуба Коласа

  • тэл. +375 17 284 67 01
  • панядзелак–пятніца з 10.00 до 19.00
  • субота з 11.00 до 18.00
  • нядзеля – выхадны

2. У білетных аператараў праз інтэрнет:

           


БРАНІРАВАННЕ БІЛЕТАЎ АЖЫЦЦАЎЛЯЕЦЦА:

  • з дапамогай афіцыйнага сайта (кошт паслугі браніравання 0,50 руб. за білет);
  • у касах Белдзяржфілармоніі.

Браніраванне юрыдычнымі асобамі білетаў, якія аплачваюцца па безнаяўным разліку, ажыццяўляецца аддзелам рэалізацыі білетаў па тэл.

+375 17 396 73 57, +375 17 366 76 92 (ПН-ЧТ 9.00–17.00, ПТ 9.00–16.00).

Увага! За 1 (адзін) каляндарны дзень да пачатку канцэрта забраніраваныя, але нявыкупленыя білеты паступаюць у агульны продаж.


БІЛЕТЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ АПЛАЧАНЫ:

  • наяўнымі грашовымі сродкамі;
  • з дапамогай плацежнай сістэмы “Разлік” (АРІП);
  • плацежнымі картамі.

Пры афармленні плацяжу ў сістэме “Разлік” (АРІП) неабходна выбраць:

  • Пункт Білеты і латарэі;
  • Відовішчныя, спартыўныя мерапрыемствы;
  • philharmonic.by
  • Увесці нумар вашага заказу, атрыманы на сайце philharmonic.by, націснуць Прыняць;
  • Упэўніцца ў абраным заказе і націснуць кнопку Аплаціць.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ, ДРУК ЭЛЕКТРОННАГА БІЛЕТА АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА САМАСТОЙНА І ЗА СВОЙ РАХУНАК.

УВАХОД У КАНЦЭРТНЫЯ ЗАЛЫ ТОЛЬКІ ПА ЎВАХОДНЫМ БІЛЕЦЕ АБО ПА ДРУКАВАНЫМ ЭЛЕКТРОННЫМ БІЛЕЦЕ!


Пры звароце ўваходных білетаў кошт камісіі пры аплаце і кошт дадатковых паслуг не ажыццяўляецца.

Зварот уваходнага білета па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы ажыццяўляецца не пазней, чым за 1 (адзін) каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца 75% кошту ўваходнага білета (Кодэкс аб культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.07.16 №413-3, артыкул 217).

Даведкі па тэлефонах: 366 76 92, 396 73 57 (акрамя суботы і нядзелі) 396 16 17, 284 67 01 (касы).


Парадак вяртання ўваходных білетаў, у тым ліку білетаў, набытых анлайн (электронны білет):

– білеты абмену не падлягаюць;

– наяўнасць чэка, або іншага дакумента, які пацвярджае аплату, пры вяртанні білета абавязкова;

– па пытанні вяртання ўваходных білетаў, аплачаных юрыдычнымі асобамі па безнаяўным разліку і атрыманых па таварнай накладной, трэба звяртацца ў аддзел рэалізацыі білетаў (396 73 57, 366 76 92 ПН-ЧТ 9.00–17.00, пт 9.00–16.00);

– уваходныя білеты могуць быць вернуты па ініцыятыве грамадзяніна, юрыдычнай асобы не пазней, чым за 1 (адзін) каляндарны дзень да дня правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства. Пры гэтым грамадзяніну або юрыдычнай асобе, якія вярнулі ўваходны білет, кампенсуецца 75% кошту ўваходнага білета (пры афармленні вяртання пры сабе мець пашпарт).

У выпадку змянення аб'яўленых часу (тэрміноў) і (або) месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замены яго іншым:

– грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права наведаць гэтае культурна-відовішчнае мерапрыемства на падставе наяўнага ўваходнага білета ў дзень, на які яно перанесена (за выключэннем выпадку адмены культурна-відовішчнага мерапрыемства);

– грамадзянін, юрыдычная асоба маюць права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета, прададзенага на першапачатковую дату мерапрыемства ў поўным аб'ёме, не пазней за дату, у якую мерапрыемства адбылося.

У выпадку адмовы ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства:

– грамадзянін, юрыдычная асоба мае права вярнуць уваходны білет і атрымаць грашовую кампенсацыю кошту ўваходнага білета ў поўным аб'ёме да плануемай даты мерапрыемства і на працягу 3 (трох) каляндарных дзён пасля яго.