Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Жыві і помні”

Дата: 23.04.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Вакал

Да 80-годдзя Вялікай Перамогі

Праект Ганны Сцепанковай “ЖЫВІ І ПОМНІ

заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь

фальклорная група “Купалінка

Мастацкі кіраўнік – Ганна Сцепанкова

Драматычны тэатр Беларускай Арміі;

арт-праект “Брэнд Бай

***

23 красавіка 2025 года адбудзецца прэм’ера прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне творчага праекта “ЖЫВІ І ПОМНІ” Ганны Сцепанковай – мастацкага кіраўніка фальклорнай групы “Купалінка”, уладальніка медаля Францыска Скарыны.

У рамках новага праекта на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступяць артысты заслужаных калектываў Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы “Купалінка” і Драматычнага тэатра Беларускай Арміі, лаўрэат міжнародных конкурсаў арт-праект “Брэнд Бай”.

У творчасці артыстаў розных жанраў і кірункаў на сцэне ажывуць гераічныя старонкі айчыннай гісторыі. Акцёры Драматычнага тэатра Беларускай Арміі пакажуць на сцэне філармоніі эпізоды з вядомых спектакляў “Не пакідай”, “Ты помніш, Алёша…”, “Радавыя”.

Толькі ў моцнага духам народа ў гады суровага ліхагоддзя не толькі не была згублена самабытнасць культуры, але нарадзіліся новыя творы, якія сталі сапраўды народнымі. Разам з артыстамі гледачы змогуць успомніць і праспяваць песні, знаёмыя з дзяцінства. Песні, якія шчымлюць душу, прымушаюць журыцца, цешыцца, суперажываць і ганарыцца.

Творчы праект “Жыві і помні” дае магчымасць мінуўшчыне праз сучаснасць працягнуць нябачную руку памяці будучыні.

 

«Живи и помни»