Вольфганг Амадэй Моцарт (1765–1791) – Канцэрт №21 До мажор для фартэпіяна з аркестрам, KV 467
I ч. Allegro maestoso
Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – Канцэрт №5 фа мінор для клавіра з аркестрам, BWV 1056
Сяргей Рахманінаў (1873–1943) – Канцэрт №3 рэ мінор для фартэпіяна з аркестрам, ор.30
– Рапсодыя на тэму Паганіні, ор.43
Супольныя канцэрты Беларускай дзяржаўнай філармоніі і расійскага праекта “Руская фартэпіянная школа. Майстры і наша будучыня” карыстаюцца нязменнай цікавасцю ў аматараў фартэпіяннай музыкі.
24 красавіка ў Вялікай зале адбудзецца чарговы канцэрт цыкла, у рамках якога на сцэну выйдуць зусім юныя зорачкі і маладыя, але ўжо добра вядомыя беларускай публіцы музыканты:
- уладальнік гран-пры Міжнароднага конкурсу піяністаў “ISCHIA” (Італія, 2024), лаўрэат І прэміі Конкурсу інструменталістаў (Польшча, 2024) Філіп Мурашка;
- уладальнік III прэміі XI Міжнароднага юнацкага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (2023) Аксіння Пацёмкіна;
- лаўрэат I ступені Міжнароднага конкурсу “Крок у будучыню” і I Міжнароднага конкурсу “Музычнае прынашэнне” Ніколь Гаргадзэ;
- уладальнік III прэміі I Міжнароднага конкурсу піяністаў, кампазітараў і дырыжораў імя С.В.Рахманінава (2022) і III прэміі XVII Міжнароднага конкурсу імя П.І.Чайкоўскага (2023) Ілья Папаян.
Таленавітыя вучні масцітых педагогаў, яркія прадстаўнікі маладога пакалення рускага піянізму прадэманструюць сваё майстэрства і выканаюць віртуозныя творы для фартэпіяна ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Юрыя Караваева.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram