“ДЗЕЦІ СПЯВАЮЦЬ ДЖАЗ”
Музычная школа “Артвакал”
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко
***
“Дзеці спяваюць Jazz” – гэта аўтарскі праект, мэтай стварэння якога з’яўляецца абмен досведам і майстэрствам паміж выбітнымі прафесійнымі джазавымі музыкантамі нашай краіны і юнымі таленавітымі выканаўцамі. На працягу пяці гадоў 1 чэрвеня мы запрашаем гледачоў на гэтае свята музыкі, у якім бяруць удзел дзеці, захопленыя джазам, якія з’яўляюцца пераможцамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, удзельнікамі джазавых міжнародных праектаў “Джаз для дзяцей” і “Minsk Winter Jazz”.
У 2024 годзе ўпершыню ў гэтым праекце ўзяў удзел Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча. Пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора – заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко выступленне аркестра і ансамбля “Со-Бытие” з аранжаваннямі джазавых кампазіцый знайшлі свой непаўторны каларыт і гучанне.
Па выніку канцэрта мінулага года, праект атрымаў высокія ацэнкі і дадатныя водгукі гледачоў і рэалізаваў сябе ў канцэртным выступленні на ўручэнні Міжнароднай прэміі «Нумар адзін» – 2024», у навагоднім праекце “Новы год у джазавых тонах”, а на Міжнародным эстрадна-джазавым конкурсе “ДжазТайм – 2025” ансамбль “Со-Бытие” быў адзначаны І прэміяй.
У праграме сёмага канцэрта прагучаць аўтарскія аранжаванні кампазіцый з рэпертуару Хёрбі Хэнкака, Антоніа Карласа Жабіма, Гаральда Арлена, Элы Фіцджэральд, Джоржа Бенсана, Дзюка Элінгтона, Чыка Карыа і іншых выканаўцаў.

























