Билетная касса: +375 17 396-16-17

Купить билет



Вечер белорусской музыки “Зямля, дзе пачаўся мой лёс…”: Тамара Ремез (сопрано)

Дата: 25.04.2026 начало в 18:30
Категория: Вокал
Заказать билет

Вечар беларускай музыкі
ЗЯМЛЯ, ДЗЕ ПАЧАЎСЯ МОЙ ЛЁС…”

25 красавіка 2025 г. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь запрашае на аўтарскі праект лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) з паэтычнай назвай «Зямля, дзе пачаўся мой лёс…».

Для вас прагучыць музыка, якая пранізана любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі народа. Удзельнікі канцэрту падрыхтавалі праграму, у якую ўвайшлі лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XIX–XX ст. Міхала Клеафаса Агінскага, Фларыяна Міладоўскага, Станіслава Манюшкі, Сымона Рак-Міхайлоўскага, Яўгена Глебава, Юрыя Семянякі, Ігара Лучанка, Леаніда Захлеўнага і інш.

У гэты вечар вы зможаце апынуцца ў непаўторнай атмасферы беларускай музыкі, адчуць сувязь пакаленняў, адпачыць душой, атрымаць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы і чыстага, празрыстага голаса Тамары Рэмез.

У канцэрце прымаюць удзел:
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Ксенія Андрэева (флейта)
Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна)

Вядучы – музыказнаўца Вячаслаў Пяцько

Вечер белорусской музыки “Зямля, дзе пачаўся мой лёс…”: Тамара Ремез (сопрано)