Ансамбль салістаў пад кіраўніцтвам І.Іванова:
Ігар Іваноў балалайка
Алена Іванова домра – мандаліна
Андрэй Сівакоў баян
Глеб Грэчанкоў бас-гітара
Квартэт салістаў Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь:
Алег Подаў скрыпка
Таццяна Лявіцкая скрыпка
Алена Сердзюкова альт
Аляксандр Сердзюкоў віяланчэль
У праграме:
I аддзяленне
П.Чайкоўскі – “Верасень” з цыкла “Паравіны года”
Я.Падгайц – Канцэрт для мандаліны з камерным аркестрам (пералажэнне для мандаліны і струннага квартэта)
У.Каральчук – Фінал сюіты “Pro et contra in D” (пералажэнне для мандаліны і струннага квартэта)
Салістка – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Іванова
Я.Глебаў – “Залатая восень”
А.П’яцола – “Восень у Буэнас-Айрэсе”
А.Троіла – “Response”
А.П’яцола – Інтрадукцыя і Liebertango
II аддзяленне
М.Мусаргскі – “Малюнкі з выставы”
28 верасня на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы будзе рэпрэзентавана канцэртная праграма з інтрыгоўнай назвай – “4х4”. Два квартэты на адной сцэне: Ансамбль салістаў Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам І.Іванова і квартэт салістаў Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.
Ігра тэмбраў, змяшанне стыляў, багатая штрыхавая палітра, адзінства дзвюх процілегласцяў – вось што ляжыць у аснове дадзенай канцэртнай праграмы.
Нагодай для гэтага канцэрта стала найважная для двух калектываў падзея: 23 сакавіка 2019 г. квартэт салістаў Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь і артыстка Ансамбля салістаў Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам І.Іванова Алена Іванова (мандаліна) сталі лаўрэатамі II прэміі прэстыжнага Міжнароднага конкурсу камернай музыкі ў г. Швайнфурт (Германія). Частка конкурснай праграмы прагучыць у першым аддзяленні канцэрта.