Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Антоніа Вівальдзі – 12 канцэртаў з цыкла “La Stravaganza”: праект Аляксея Загорскага

Дата: 11.12.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

Прэм’ера ў Беларусі

Антоніа Вівальдзі (1678–1741) – 12 канцэртаў з цыкла “La Stravaganza”

Праект Аляксея Загорскага

Антоніа Вівальдзі – 12 канцэртаў з цыкла “La Stravaganza”

У канцэрце бяруць удзел:

Аляксей Загорскі (скрыпка)

Яўгенія Арлова (скрыпка)

Юрый Каліноўскі (скрыпка)

Марына Новак (скрыпка)

Алеся Алясюк (альт)

Яўген Мікляеў (віяланчэль)

Андрэй Нікіцкі (кантрабас)

Аляксандр Бурдзялёў (клавесін, арган)

***

Дванаццаць скрыпічных канцэртаў, апублікаваных Антоніа Вівальдзі ў зборніку “La Stravaganza” (“Экстравагантнасць”, “Дзівота” ці “Дзіўнасць”) у 1716 годзе, цалкам апраўдваюць сваю назву. Дыяпазон іх выразнасці велізарны – ад далікатнай лірычнасці павольных частак да бурных і імклівых хуткіх. “La Stravaganza” – гэта неверагодна размаіты зборнік канцэртаў, адны з якіх палымяныя і імклівыя, іншыя – характэрныя сваёй паветранай марудлівасцю ці суровым высакародствам. У іх партыя саліруючай скрыпкі надзвычайна вымагальная, экстравагантная і неўтаймаваная, напоўнена імклівымі скокамі і бліскучай віртуознасцю.

Назва цыкла адсылае да яркай фантазіі і вынаходлівасці Антоніа Вівальдзі, што развярнуліся ў рамках строгіх музычных межаў. Па мерках сярэднестатыстычнага скрыпічнага канцэрта Вівальдзі цыкл “La Stravaganza” – даволі экстравагантная рэч, поўная фантазіі і эксперыменту: новыя гукі, дасціпныя фактуры, даследчыя меладычныя лініі, арыгінальныя тыпы фігурацыі і неартадаксальныя формы. Вівальдзі ў поўнай меры скарыстаў патэнцыял павольных частак, пашыраючы іх ад некалькіх вытрыманых акордаў да драматычнага ўзаемадзеяння саліста і туці-музыкантаў. Ён даволі далёка адыходзіць ад формы канчэрта гроса, дзе саліст усё больш бярэ на сябе галоўную ролю, толькі мінімальна падтрыманы іншымі музыкантамі, якія часамі змаўкаюць, дазваляючы скрыпцы граць толькі ў суправаджэнні кантынуа. Даданне да гэтага некаторых з самых вытанчаных упрыгожанняў, калі-небудзь напісаных, сапраўды робіць гэтыя канцэрты мудрагелістымі і экстравагантнымі.

11 снежня на канцэрце ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі слухач акунецца ў пышны жывы гук струнных інструментаў і будзе прыемна здзіўлены патэнцыялам малавыконваемай музыкі Антоніа Вівальдзі, здольнай утрымваць увагу на працягу працяглага часу.

У Беларусі гэты поўны фантазіі і эксперыменту цыкл “La Stravaganza” будзе выкананы ўпершыню.

Антонио Вивальди – 12 концертов из цикла “La Stravaganza”: проект Алексея Загорского