Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”: Мансур Юсупаў (Расія)

Дата: 27.05.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган
У праграме:

І аддзяленне

Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – Прэлюдыя і фуга ля мінор, BWV 543

Макс Рэгер (1873–1916) – Benedictus

Сезар Франк (1822–1890) – Харал №3 ля мінор

ІІ аддзяленне

Іаган Себасцьян Бах – Таката і фуга ў дарыйскім ладу, BWV 538

Іаганэс Брамс (1833–1897) – Харальная прэлюдыя “Herzlich tut mich verlangen“

– Прэлюдыя і фуга соль мінор

Мікаэл Тарывердзіеў (1931–1996) – Харальная прэлюдыя №2 з цыкла “Перайманне старых майстроў”

Феранц Ліст (1811–1886) – Прэлюдыя і фуга на тэму BACH

Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”

«НАТХНЁНЫЯ БАХАМ»

лаўрэат міжнародных конкурсаў

тытулярны арганіст Кафедральнага сабора Калінінграда

Мансур Юсупаў (Расія)

Музыкавед – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая

***

У рамках шматгадовага цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” ўпершыню ў Мінску выступіць тытулярны арганіст Кафедральнага сабора ў Калінінградзе, лаўрэат міжнародных конкурсаў Мансур Юсупаў. У Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі 27 мая музыкант прэзентуе публіцы праграму «Натхнёныя Бахам».

Мансур Юсупаў пачаў навучанне ігры на аргане ў Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Н.Г.Жыганава ў класе аргана Р.К.Абдуліна і класе камернага ансамбля Л.В.Лабзінай. У 2018 годзе Мансур скончыў Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю імя М.А.Рымскага-Корсакава ў класе аргана заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, прафесара Д.Ф.Зарэцкага. Апроч таго, арганіст скончыў навучанне па праграме асістэнтуры-стажыроўкі ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ў класе Д.Ф.Зарэцкага.

Сярод конкурсных узнагарод музыканта: званне лаўрэата II Усерасійскага музычнага конкурсу па спецыяльнасці “арган” у Казані, II прэмія і прыз слухацкіх сімпатый на X Міжнародным конкурсе арганістаў імя М.Тарывердзіева, I прэмія III Міжнароднага конкурсу арганістаў імя І.А.Браудо і інш.

М.Юсупаў прымаў актыўны ўдзел у Летніх арганных акадэміях у Базау, Лейпцыгу (Германія), Грацу (Аўстрыя), Амстэрдаме, Алкмары (Нідэрланды). Таксама музыкант атрымаў унікальную магчымасць азнаёміцца з гістарычнымі інструментамі выбітных арганабудаўнікоў ад Рэнесансу да эпохі рамантызму.

З 2017 года Мансур Юсупаў – тытулярны арганіст Кафедральнага сабора ў Калінінградзе, дзе ўсталяваны самы вялікі арган Расіі і адзіны на постсавецкай прасторы арганны комплекс, што налічвае 8525 труб і 122 рэгістры.

Арганіст супрацоўнічае з такімі калектывамі, як Дзяржаўны камерны аркестр “Віртуозы Масквы”, ансамбль “Questa Musica”, Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны камерны хор, Канцэртны хор Санкт-Пецярбурга, Уральскі акадэмічны камерны хор, Калінінградскі акадэмічны сімфанічны аркестр. М.Юсупаў выступаў у Канцэртнай зале “Зарадзье”, Кафедральным саборы святых Пятра і Паўла ў Маскве, Домскім саборы Рыгі, Вялікай зале Санкт-Пецярбургскай філармоніі імя Д.Д.Шастаковіча і інш.

У праграму свайго дэбютнага выступу ў беларускай сталіцы арганіст уключыў сачыненні Іагана Себасцьяна Баха і шэдэўры кампазітараў 19–20 стагоддзяў, натхнёныя творчасцю нямецкага майстра эпохі барока.

 

Цикл концертов «Шедевры мирового органного искусства»: Мансур Юсупов (Россия)