Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Канцэрт памяці Канстанціна Шарава

Дата: 18.01.2018 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Арган

прафесар Латвійскай акадэміі музыкі,

арганістка Домскага сабора

Ларыса Булава (Рыга, Латвія)

арганістка Полацкага Сафійскага сабора

лаўрэат міжнародных конкурсаў

Расціслаў Выграненка (Беларусь-Польшча)

Ксенія Пагарэлая (Беларусь)

Ансамбль старадаўняй музыкі “Кантабіле”

Музыказнаўца – Вольга Савіцкая

 

Арган мае выключную асаблівасць.

Калі гучыць ціхай флейтай — наваколле мякчэе. Калі   магутным шматгалоссем —  драбнеюць праблемы.

Гукавое ўлонне аргана — закалыхвае. Дазваляе сцішыцца перад веліччу “караля інструментаў”.

Канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі напярэдадні Раства заўсёды напаўнялася гучаннем аргана і людзьмі, якія любяць арган слухаць — арган Канстанціна Шарава.

18 студзеня 2018 г. вучні і паплечнікі арганіста збяруцца ў Вялікай зале філармоніі ў гонар яго памяці.

З 1983 года Канстанцін Шараў быў нязменным  салістам-арганістам Белдзяржфілармоніі. За гэты час, паводле выказвання вядучай цыклаў арганных канцэртаў, кандыдата мастацтвазнаўства Вольгі Савіцкай “ у беларускай сталіцы выхавалася свая публіка, якая наведвае арганныя канцэрты. Гэта тыя людзі, якія жадаюць слухаць менавіта канцэртны арган. Вялікія сольныя арганныя праграмы на філарманічнай сцэне заўсёды ўражваюць і замежных арганістаў.У Еўропе такія канцэрты — рэдкасць, бо “кароль інструментаў” там — прыналежнасць храма і гучыць часцей з аркестрам, хорам і ў якасці суправаджэння.”

Канстанцін Шараў — быў знаўцам старых беларускіх арганаў. Некаторыя з іх захаваліся, дзякуючы яму. Некаторыя загучалі не толькі падчас касцельнай імшы, але і ў канцэртах.

“Калі да жыцця вернуты хай сабе невялікі, сціплы па магчымасцях аднамануальны арган у мястэчку, гэта —  “маленькае адраджэнне”, па перакананню  Канстанціна Шарава, —  “Без гэтага немагчымы зрух у аднаўленні культурнай памяці і традыцый народа — адной з умоў развіцця нацыянальнага арганнага выканальніцкага мастацтва.”

Канцэртам памяці Канстанціна Шарава 17 студзеня 2018 г. на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі ушануюць  музыканта прафесар Латвійскай акадэміі музыкі, арганістка Домскага Сабора Ларыса Булава, арганістка Полацкага Сафійскага сабора Ксенія Пагарэлая, лаўрэат міжнародных конкурсаў Расціслаў Выграненка.

 У канцэрце бярэ ўдзел легендарны ансамбль старадаўняй музыкі “Кантабіле”.

Вядучая — Вольга Савіцкая. 

Ларыса Сімаковіч

Концерт памяти Константина Шарова