І.Брамс, Г.Фарэ, Р.Штраус, музычныя сюрпрызыы
“НАВАГОДНІ “КОНТРА-БРАМС”
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Андрэй Шынкевіч (кантрабас)
Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна)
***
30 снежня ў слухачоў будзе дзіўная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з пышным гучаннем кантрабаса. На сцэне Малой залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў руках выбітнага выканаўца Андрэя Шынкевіча кантрабас пераўвасобіцца з аркестравага інструмента ў саліруючы.
Выразныя і прыемныя слыху нізкія частасці кантрабаса, ахутаныя далікатнымі гукамі раяля ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў і вядучага саліста філармоніі Аляксандра Музыкантава, адродзяць яркія музычныя выявы І.Брамса, Г.Фарэ і Р.Штрауса.
Салістаў канцэрта не пакідае абыякавымі той факт, што кантрабас і раяль інструменты не толькі акадэмічнай музыкі, але і джазавай, танга і іншых музычных жанраў.
Гэты святочны вечар будзе поўны добрай музыкі, прыемнага камунікавання і музычных сюрпрызаў.
Чакаем вас на нашым канцэрце!

























