Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Падарунак для любімых”

Дата: 20.02.2026 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка
У праграме:

папуры з песень А.Бабаджаняна і эстраднай класікі, песні А.Балотніка “Факстрот”, “У садзе кахання”, “Сябрына”, “Жыву табой”, “Цешча”, “Чарка на пасашок” і інш.

“ПАДАРУНАК ДЛЯ ЛЮБІМЫХ

У канцэрце бяруць удзел:

салісты Белдзяржфілармоніі Уладзіслаў Даніловіч, Іван Кручко

Антон Пракапцоў

салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга Ірына Іршонак

заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь

фальклорная група “Купалінка”
Мастацкі кіраўнік – Ганна Сцепанкова

ансамбль народнай музыкі “Бяседа”
Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны

заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь
ансамбль народнай музыкі “Спадчына”
Мастацкі кіраўнік – Віталь Кліманкоў

артысты балета Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь ім. Г.І.Цітовіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

Аўтар праекта, выканавец – кампазітар і спявак Аляксандр Балотнік

***

Нацешцеся душэўным цяплом нашых песень на канцэрце “ПАДАРУНАК ДЛЯ ЛЮБІМЫХ”. Гарманічнае спалучэнне пранікнёнага мужчынскага вакалу і пачуццёвых жаночых галасоў падорыць вам незабыўную рамантычную атмасферу свята.

Канцэрт перанясе вас у свет пачуццяў, дзе любоў паўстае ўва ўсіх яе праявах: ад пяшчоты і лірызму да іскрыстага гумару. Вас чакаюць знаёмыя хіты, новыя кампазіцыі і нечаканыя музычныя падарункі. “А ўсё іншае дакажуць песні…”.

 

«Подарок для любимых»