І.Брамс, Э.Ізаі, П.Сарасатэ, К.Сэн-Санс, К.Дэбюсі, А.П’яцола, С.Бельцюкоў
Цыкл канцэртаў “СУСТРЭЧА З ВІРТУОЗАМІ”
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская
лаўрэаты міжнародных конкурсаў
Вікторыя Янушкевіч (флейта)
Кірыл Целяпнёў (кларнет)
Юрый Каліноўскі (скрыпка)
Ліяна Іофэ (скрыпка)
Караліна Дыба (скрыпка)
Марыя Доўжык (скрыпка)
Алеся Носава (скрыпка)
Юлія Ражкоўская (віяланчэль)
Вераніка Кунічкіна (фартэпіяна)
У канцэрце бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў
Ксенія Бельцюкова (скрыпка)
***
“Сустрэча з віртуозамі” – штогадовы цыкл канцэртаў ансамбля салістаў “Класік-Авангард”. Маладыя, таленавітыя артысты ансамбля, лаўрэаты міжнародных конкурсаў прэзентуюць публіцы сваё віртуознае майстэрства. У канцэрце будуць гучаць сачыненні кампазітараў віртуозна-рамантычнай эпохі: П.Сарасатэ, К.Сэн-Санса, твора аўтараў познага рамантызму і экспрэсіянізму: Э.Ізаі, Д.Лаўрэльё, творы яркага прадстаўніка французскага імпрэсіянізму К.Дэбюсі, а таксама п’есы кампазітараў 20 стагоддзя А.П’яцолы, А.Шнітке.
Сёлета ў канцэрце ансамбля салістаў “Класік-Авангард” бярэ ўдзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Ксенія Бельцюкова ( скрыпка), якая выканае некалькі яркіх п'ес, у тым ліку і твор беларускага кампазітара С.Бельцюкова. Бляск, маляўнічасць і эфектнасць віртуозных твораў натхняюць выканаўцаў і заўсёды прыцягваюць увагу слухачоў.
Л.Каліноўская
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram