музыка французскіх кампазітараў 19–20 ст.
Вечар французскай музыкі “ШЛЯХ КАХАННЯ”
салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Ганна Янкоўская
Марына Дабралёт
Ксенія Малахвейчук
Галіна Сакольнік
Тамара Рэмез
Іван Кручко
У канцэрце бярэ ўдзел Аляксандр Вітко (тэрменвокс)
Партыя фартэпіяна – Сяргей Вайніцкі
Вядоўцы – Дар’я Вітко, Іван Кручко
***
Францыя славіцца не толькі Эйфелевай вежай і Елісейскімі палямі. Гэта самая рамантычная краіна падарыла свету выдатную вакальную музыку. Але што стаіць за гэтымі шэдэўрамі музычнага мастацтва? Шлях кахання – Le chemin de l’amour. Ён няпросты, мудрагелісты і ўтойвае ў сабе нямала інтрыг, драмы, пакут, а часам, і здрады... Падзяліце гэты вечар з намі, каб пагрузіцца ў атмасферу пачуццёвых мелодый, вытанчанай французскай мовы і займальных гісторый з жыцця і творчасці К.Дэбюсі, Г.Берліёза, Г.Фарэ, Э.Саці і іншых знакамітых французскіх кампазітараў.























