Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Ці то яшчэ было...”: да 85-годдзя народнага артыста Беларусі кампазітара Эдуарда Ханка

Дата: 25.04.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Папулярная музыка

Выдатны майстар песні, народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок адзначае свой 85-гадовы юбілей! Гэтай падзеі прысвячае свой канцэрт Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Крамко. Мы ўпэўнены, што ў гэты вечар песні знакамітага Маэстра будуць гучаць не толькі са сцэны, – іх будзе расяваць уся зала! Бо кожная мелодыя Эдуарда Ханка на слыху ў мільёнаў людзей! «Потолок ледяной», “Малінаўка”, «Я у бабушки живу», “Завіруха”, «Здравствуй, чужая милая», “А я лягу-прылягу”, «То ли ещё будет», «Реченька туманная», «Давай поговорим»… Гэтыя і дзясяткі іншых папулярных шлягераў Эдуарда Ханка настолькі трывала ўвайшлі ў наш побыт, что сталі сапраўды народнымі! Яны гучалі ў фільмах і мультфільмах, іх выконвалі зоркі савецкай эстрады Эдуард Хиль, Ганна Герман, Ала Пугачова, Марыя Пахоменка, Юрый Багацікаў, ВІА «Песняры», «Сябры», «Верасы» і шмат іншых папулярных артыстаў. У юбілейным канцэрце Мэтра савецкай эстрады Эдуарда Ханка яго песні прагучаць у выкананні салістаў аркестра імя І. Жыновіча Ігара Задарожнага, Анастасіі Рачыцкай, Наталлі Брацлоўскай, Андрэя Коласава, салістаў прадзюсерскага цэнтра «СПАМАШ», узорнага тэатра эстраднай песні «Сябрынка» і іншых артыстаў.

Спецыяльны госць канцерта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха.

Абавязковым стане выхад на сцэну самога віноўніка ўрачыстасцяў. Як вядома, Эдуард Ханок заўсёды вельмі артыстычна і з гумарам выконвае свае песни, чым нязменна скарае захопленых гледачоў і зрывае гром апладысментаў!

Вядучая канцэрта – Вольга Брылон.

Праспяваем нашы любімыя песні разам! Чакаем нашых гледачоў 25 красавіка 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі!

 

«То ли ещё было...»: к 85-летию народного артиста Беларуси композитора Эдуарда Ханка