І аддзяленне
Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – Канцэрт рэ мінор для дзвюх скрыпак і струнных, BWV 1043
– Канцэрт №1 ля мінор для скрыпкі і струнных, BWV 1041
– Канцэрт №2 Мі мажор для скрыпкі і струнных, BWV 1042
ІІ аддзяленне
– Канцэрт до мінор для скрыпкі, габоя і струнных, BWV 1060
– Канцэрт рэ мінор для скрыпкі і струнных, BWV 1052R (рэдакцыя А.Загорскага, 2024)
Да 340-годдзя з дня нараджэння кампазітара
“СКРЫПІЧНЫЯ КАНЦЭРТЫ ІАГАНА СЕБАСЦЬЯНА БАХА”
Праект Аляксея Загорскага
У канцэрце бяруць удзел салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі:
Раман Фірстаў (габой)
Яўгенія Арлова (скрыпка)
Марына Новак (скрыпка)
Юрый Каліноўскі (скрыпка)
Аляксей Загорскі (скрыпка)
Алеся Алясюк (альт)
Яўген Мікляеў (віяланчэль)
Андрэй Нікіцкі (кантрабас)
Аляксандр Бурдзялёў (клавесін, арган)
***
У 2025 годзе шырока адзначаецца 340-годдзе з дня нараджэння вялікага нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха. Адзін са мноства канцэртаў, прымеркаваных гэтай юбілейнай даце, адбудзецца 22 мая ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У гэты вечар антрэпрызны калектыў, сабраны скрыпачом Аляксеем Загорскім, ставіць перад сабой амбіцыйнае заданне – выканаць пяць скрыпічных канцэртаў услаўленага майстра эпохі барока. Як вядома, сярод больш чым тысячы бахаўскіх сачыненняў свецкія канцэрты для саліруючых інструментаў з аркестрам займаюць толькі малую долю і, зазвычай, маюць спрэчнае датаванне. Так, прынята лічыць, што скрыпічныя канцэрты былі напісаны І.С.Бахам у час яго службы ў Кётэне, а пазней некаторыя з іх былі перакладзены для клавесіна ўжо ў лейпцыгскі перыяд жыцця. У выкананні вядомых беларускіх музыкантаў прагучаць тры арыгінальныя бахаўскія скрыпічныя канцэрты і дзве рэканструкцыі канцэртаў для скрыпкі, выкананыя на аснове клавірных канцэртаў нямецкага кампазітара, якія дайшлі да нашага часу.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram