Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Духавое свята”

Дата: 06.05.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Духавы аркестр

“ДУХАВОЕ СВЯТА

Духавы аркестр Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі

Кіраўнік – Павел Казак

***

Духавы аркестр – гэта яркае гучанне медных труб і гучнагалосых трамбонаў, гэта дроб барабанаў і далікатныя пералівы флейтаў, энергія жывой музыкі, якая напаўняе прастору атмасферай радасці і ўрачыстасці. Калі гучыць духавая музыка, сэрца пачынае біцца пачашчана, усмешкамі расквітаюць твары!

Гісторыя духавога аркестра Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі налічвае не адно дзесяцігоддзе. З’яўляючыся навучальным калектывам, дзе выхаванцы духавога аддзялення асвойваюць навыкі калектыўнага музыкавання, ён, разам з тым, – неадменны ўдзельнік мноства гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Толькі за апошні час аркестр стаў пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў.

Канцэртная праграма, якую аркестр прэзентуе публіцы 6 мая на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, не выпадкова названа “Духавое свята”. Бо слухачам мае быць сапраўднае музычнае баляванне! Мастацкі кіраўнік і дырыжор Павел Казак падрыхтаваў яркую палітру кампазіцый – ад запальных рытмаў да далікатных мелодый, каб падарыць гасцям музычнае падарожжа, якое захопіць з першых нот.

Адкрые праграму знакамітая і любімая шматлікімі пакаленнямі “Святочная ўверцюра” Дзмітрыя Шастаковіча. За ёй рушаць услед сачыненні бліскучых кампазітараў сучаснасці: Яна Ван дэр Руста, Ферэра Ферана, Андрэ Тычэлі і аднаго з самых папулярных кампазітараў духавай музыкі ў свеце Роберта Шэлдана. Іх кампазіцыі перанясуць вас у свет захапляльных сюжэтаў і незабыўных эмоцый.

Вас чакае чароўная атмасфера: вы пагрузіцеся ў свет выдатных гукаў; запальныя мелодыі: адкрыйце для сябе новыя мелодыі і рытмы; шчырыя эмоцыі: адчуйце, як музыка яднае людзей і дорыць незабыўныя ўражанні!

 

«Духовой праздник»