“ЧАРОЎНАЙ ФЛЕЙТЫ ГУКІ”
лаўрэат міжнародных конкурсаў Вікторыя Янушкевіч (флейта)
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ганна Брылёва
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард”
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Людміла Каліноўская
***
Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” працягвае цыкл канцэртаў “Партрэты нашых салістаў”. У новай цікавай праграме “Чароўнай флейты гукі” маладая артыстка калектыву, флейтыстка Вікторыя Янушкевіч прэзентуе публіцы сваё віртуознае мастацтва і прафесійнае майстэрства. Вікторыя Янушкевіч – яркая і таленавітая салістка, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў; ёй падначалены і бліскучыя віртуозна-рамантычныя п’есы, і строгія поліфанічныя цыклы эпохі барока, і складаныя авангардныя рытмы і сугуччы. Артыстка з аднолькавым натхненнем і цікавасцю выконвае сольныя і ансамблевыя сачыненні, дэманструючы найбагаты спектр і дыяпазон гучання інструмента.
У праграме будуць выкананы творы для флейты і фартэпіяна (у дуэце з піяністкай Ганнай Брылёвай): “Флейта Пана” французскага кампазітара Ж.Муке і саната сучаснага амерыканскага кампазітара Л.Лібермана. Вікторыя Янушкевіч выканае незвычайны твор для флейты сола – “Panic flirt” маладога партугальскага кампазітара А.Дэльгады. У другім аддзяленні канцэрта прагучаць сачыненні для флейты з аркестрам: у суправаджэнні ансамбля “Класік-Авангард” (мастацкі кіраўнік і дырыжор Людміла Каліноўская) Вікторыя Янушкевіч выканае пышны і віртуозны канцэрт А.Вівальдзі і канцэрт англійскага кампазітара М.Арнольда.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram