І аддзяленне
Антоніа Вівальдзі (1678–1741) – Канцэрт Мі мажор “Вясна” для скрыпкі з аркестрам з цыкла “Поры года”
I. Allegro; II. Largo; III. Allegro
– Канцэрт соль мінор “Лета” для скрыпкі з аркестрам з цыкла “Поры года”
I. Allegro non molto; II. Adagio; III. Presto
– Канцэрт Фа мажор “Восень” для скрыпкі з аркестра з цыкла “Поры года”
I. Allegro; II. Adagio molto; III. Allegro
– Канцэрт фа мінор “Зіма” для скрыпкі з аркестрам з цыкла “Поры года”
I. Allegro non molto; II. Largo; III. Allegro
II аддзяленне
Астар П’яцола (1921–1992) – “Поры года ў Буэнас-Айрэсе” для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна
I. Вясна; II. Лета; III. Восень; IV. Зіма
– “Escolaso”
– “Oblivion”
– “Meditango”
– “Калі ласка!”
– “Той жа боль”
ЗАКРЫЦЦЁ СЕЗОНА
“АНТОНІА ВІВАЛЬДЗІ – АСТАР П’ЯЦОЛА”
“Музычная гасціная”
Мастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка (фартэпіяна)
У канцэрце бяруць удзел:
Таццяна Старчанка (фартэпіяна, клавесін)
Марына Новак (скрыпка)
Кацярына Пукст (скрыпка)
Аляксей Загорскі (скрыпка)
Валянціна Навуменка (скрыпка)
Кацярына Архіпава (скрыпка)
Марына Зяленіна (альт)
Юлія Ражкоўская (віяланчэль)
Андрэй Баранаў (кантрабас)
Андрэй Сівакоў (баян, банданеон)
***
У канцэрце “Антоніа Вівальдзі і Астар П’яцола” прагучыць музыка вядомых і, пэўна што, адных з самых папулярных у наш час кампазітараў. І гэты выбар не выпадковы: у іх музыцы ёсць неверагоднае адчуванне энергіі жыцця і высокі лад чалавечых пачуццяў.
У праграме прагучаць чатыры канцэрты “Поры года” А.Вівальдзі для скрыпкі з аркестрам, у якіх будуць саліраваць лепшыя скрыпачы нашай краіны: Марына Новак, Кацярына Пукст, Аляксей Загорскі і Кацярына Архіпава.
У другім аддзяленні канцэрта інструментальным трыа ў складзе Таццяны Старчанка (фартэпіяна), Кацярыны Архіпавай (скрыпка) і Юліі Ражкоўскай (віяланчэль) будуць выкананы “Поры года ў Буэнас-Айрэсе” і канцэртныя п'есы Астара П’яцолы. У гэтых творах аргенцінскага кампазітара, якія даўно сталі класікай сусветнай камернай музыкі, дзіўнай вобразам зліваюцца гучанні раяля, скрыпкі і віяланчэлі, а сапраўдны запал часам саступае месца высокім разважанням, далікатнаму суму і ўспамінам пра былое каханне.
У канцэрце бярэ ўдзел Андрэй Сівакоў (баян, банданеон).
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram