Д.Шастаковіч, А.П’яцола, В.Сільвестраў, В.Гаўрылін, Л.Дзясятнікаў, П.Карманаў
ЗАКРЫЦЦЁ СЕЗОНА У «МУЗЫЧНАЙ ГАСЦІНАЙ»
Таццяна Старчанка (фартэпіяна)
Марына Рамейка (фартэпіяна)
Кацярына Архіпава (скрыпка)
Кацярына Пукст (скрыпка)
Марына Зяленіна (альт)
Юлія Ражкоўская (віяланчэль)
Андрэй Нікіцкі (кантрабас)
***
“Дарагія сябры, у завяршэнне канцэртнага сезона мы выканаем любае і зайгранае шмат разоў: далікатнага і пранізлівага Валерыя Гаўрыліна і жарснага Астара П’яцолу. Пацешым аматараў мінімалізму творамі Майкла Наймана і Філіпа Гласа, аддадзім даніну кахання і захаплення музыцы Паўла Карманава і, у які раз, здзівімся тонкасці і каркаломным гармоніям Леаніда Дзясятнікава.
І сапраўдным адкрыццём для многіх стане музыка Валянціна Сільвестрава, які ціха і проста кажа пра галоўнае!”

























