Перапляценні галасоў і рухаў, хвалі святла і мелодый у творчым узаемадзеянні паміж спевакамі і танцорамі заглыбяць гледачоў у стыхіі гуку. Гіпнатычныя ірландскія напевы нібыта ўзнясуць пад скляпенні гатычнага храма, харавыя каверы адкрыюць новае прачытанне знаёмых кампазіцый, апрацоўкі беларускага фальклору і арыгінальныя творы, напісаныя адмыслова для галасоў камернага хора Salutaris, дазволяць адчуць сувязь са сваімі каранямі і напоўніцца жыццядайнаю сілаю нашай зямлі. Яшчэ мацней раскрываецца музыка ў спалучэнні руху галасоў і руху танцораў, калі меладычныя лініі нібыта працягнутыя лініямі танца. У гэты вечар мы запрашаем вас акунуцца ў стыхіі гуку.
Камерны хор Salutaris пад кіраўніцтвам Вольгі Янум і тэатр танца Альтана пад кіраўніцтвам Яўгеніі Нікалайчук выступяць для вас 4 чэрвеня ў непаўторным канцэрце-перформансе «Стыхія гуку», які стане таксама прэзентацыяй аднайменнага альбома хора.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram