Галівудскі шэдэўр нямога кіно “7 шанцаў” (1925) у суправаджэнні жывой музыкі! Упадабаны гледачам інтэрактыўны праект Дзяржаўнага камернага аркестра працягваецца!
Прыходзьце 21 чэрвеня ў 19:00 на паказ рамантычнай нямой кінакамедыі знакамітага акцёра і рэжысёра Бастэра Кітана, які разам з Чарлі Чаплінам, Гаральдам Лойдам і Роска Арбаклам уваходзіць у чацвёрку легендарных комікаў ХХ стагоддзя!
Музыку да гэтай класічнай нямой кінакамедыі напісаў Стывен Прутсман – вядомы амерыканскі піяніст, дырыжор і кампазітар. Яго творчасць займае адменнае месца ў сусветнай музычнай прасторы: Стывен Прутсман аднолькава вольна выяўляе сябе як у вобласці класічнай музыкі, гэтак і жанры імправізацыі (няхай гэта будзе джаз ці традыцыйная музыка народаў міру). Яго творы выконваліся такімі ўслаўленымі музыкантамі і калектывамі, як: Ё Ё Ма, квартэт “St. Lawrence”, Лявон Флейшар, Дон Апшоў і інш.
Музыка Стывена Прутсмана, якая суправаджае паказы фільма, дапаможа стварыць асаблівую культурную “прастору”. Але ў працэсе агучвання фільмаў спатрэбяцца гукашумавыя эфекты, воклічы, смех… Гледачы не змогуць застацца ўбаку! Прыходзьце! Упэўнены, будзе цікава!
Білеты можна набыць на сайце https://belsco.net/events#267 і ў касе кінатэатра “Цэнтральны”.
Кошт білетаў: 14,00 р.
Тэлефон для даведак: +375 17 362 34 16
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!