Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



Влада (вакал)

Артыст-вакаліст (саліст) вышэйшай катэгорыі канцэртна-гаcтрольнага аддзела Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

За актыўную канцэртна-выканальніцкую дзейнасць, значны ўклад у эстэтычнае выхаванне моладзі, зберажэнне і папулярызацыю культурнай спадчыны Беларусi ўзнагароджана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2016), Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2018) Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2019). Адзначана падзячным лістом Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Д.М.Крутога (2023), падзячным лістом начальніка Дзяржатамнагляду Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь В.М.Лугаўской (2024).

Упершыню Влада выйшла на прафесійную сцэну ў 6 гадоў у тэлевізійным конкурсе “Тэлебом”, стаўшы пераможцай у намінацыі “Надзея Тэлебома”. У 1996–2000 гг. была салісткай знакамітага ансамбля “Верасята” (кіраўнік – народны артыст Беларусі В.П.Раінчык). У складзе калектыву выступала на такіх пляцоўках, як “Славянскі базар”, “Кінатаўр” у Сочы, “Плошча зорак” у Маскве.

У 2014 года ў ратацыі айчынных радыёстанцый выйшла песня Влады “Мой город”, якая больш за 3 месяцы знаходзілася ў дзесятцы лепшых песен хіт-парада “Belarus ТОП – 50”. З дадзенай кампазіцыяй спявачка стала намінантам Нацыянальнай музычнай прэміі, а відэакліп быў на працягу месяца лідэрам галасавання ў хіт-парадзе тэлеканала “Беларусь 2” і размешчаны ў Галерэі кліпавай славы на сайце Белтэлерадыёкампаніі. 14 кастрычніка 2015 года ў эфіры тэлеканалаў “Беларусь 1” і СТВ адбылася прэм’ера кліпа “Мамина дочка”, прымеркаваная да Дня маці. Стварэнне кліпа стала не толькі творчым, але і сацыяльным праектам: у якасці аўтараў сцэнарыя і акцёраў выступілі маці са ўсёй краіны.

У 2016 годзе спявачка Влада сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй правяла гастрольны тур “КультУРА” па гарадах Беларусі, прысвечаны Году культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас правядзення канцэртаў Влада з гледачамі выходзіла ў прамы эфір радыёстанцыі “Радыус FM”, а таксама здымала відэасюжэты аб культурных фактах і гістарычным мінулым наведанага горада для тэлеканала “Беларусь 1”. Вынікам канцэртнага тура стаў сольны канцэрт спявачкi ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3”.

На працягу 2018 года Влада брала ўдзел у культурных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці; у агульнарэспубліканскай акцыі “Дзень вышыванкі”; Рэспубліканскім дабрачынным марафоне БРСМ “Усе фарбы жыцця для цябе”; у складзе журы рэгіянальнага адбору фестывалю “Славянскі базар у Віцебску – 2019”; а таксама стала лаўрэатам фестывалю “Песня года Беларусі – 2018” з песняй “Снова жива”.

У 2019 годзе Влада правяла канцэртны тур “Мой горад” на адкрытых пляцоўках гарадоў Беларусі. Новая песні спявачкі “Под твоим крылом” стала лаўрэатам фестывалю “Песня года Беларусі – 2019”. Таксама спявачка брала ўдзел у канцэртных мерапрыемствах II Еўрапейскіх гульняў (2019; Мінск), XIV фестывалі “Моладзь – за Саюзную дзяржаву” (Растоў-на-Доне).

У 2021 годзе Влада сыграла дзве галоўныя ролі ў спектакле “Планета фантазій”, паказы якога адбыліся ў Палацы Незалежнасці для дзяцей і падлеткаў, дасягнуўшых асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, а таксама для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Уваходзіла ў склад журы тэлевізійнага шоу юных талентаў “Гатовы да эфіру” (2021).

Падчас правядзення Рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе Влада выступала з канцэртамі на пяці выбарчых участках. Брала ўдзел у гала-канцэрце “Памяць пакаленняў” на Плошчы Перамогі ў Мінску; дабрачынных канцэртах “Ад сэрца да сэрца” і “Мы патрэбны адзін аднаму”; святочным канцэрце, прымеркаванам да Рэспубліканскага Дня машынабудаўнікоў (Гомель).

Значнай падзеяй у творчай біяграфіі спявачкі стаў канцэртны тур “Мой горад” (2023–2024), у рамках якога адбылося больш за 100 канцэртаў на адкрытых пляцоўках і ў канцэртных залах розных гарадоў Беларусі. У 2023 годзе Влада выпусціла новую песню i вiдэаклiп “Шукай мяне”, прэзентацыя якой адбылася ў эфіры тэле- і радыёканалаў Беларусі У Нацыянальным хіт-парадзе тэлеканала “Беларусь 3” гэтая песня восем тыдняў запар займала першае месца па выніках галасавання гледачоў.

30 чэрвеня 2023 года Влада выступіла ў якасці вядучай і аўтара сцэнарыя ўрачыстага прыёму, прысвечанага Дню Незалежнасці ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Маскве.

У 2024 годзе артыстка прымала актыўны ўдзел у серыі творчых акцый Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “Баявая агітбрыгада”, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; XXXVIII Міжнароднай сацыяльна-творчай праграме “У будучыню – з надзеяй” для жыхароў, пражываючых на тэрыторыях, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС; рэспубліканскім свяце выпускнікоў ВНУ “Ветразі мары”.

Па запрашэнні Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Влада ўвайшла ў склад журы адборачнага тура прадстаўнікоў ад Беларусі для ўдзелу ў Міжнародным фестывалі “K-POP World Festival” (2024).

Да Дня народнага адзінства Влада прэзентавала новую песню на беларускай мове “Танцуй, Беларусь”. Яе прэм’ера адбылася ў эфіры галоўных дзяржаўных тэлеканалаў і радыёстанцый Беларусі.

У 2024–2025 гг. спявачка брала ўдзел у рэспубліканскіх грамадска-культурнай акцыях “Марафон адзінства” і “Разам працуем – разам спяваем”, выступіўшы на прадпрыемствах Мінска, Баранавічаў, Ліды, Віцебска, XXXIX Міжнароднай сацыяльна-творчай праграме “У будучыню – з надзеяй” для жыхароў, пражываючых на тэрыторыях, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Влада актыўна прымае ўдзел у дабрачынных канцэртах і канцэртных праграмах, прымеркаваных да дзяржаўных свят ва ўсіх абласцях Беларусі, удзельнічае ў міжнародных фестывалях і прэстыжных тэлевізійных праектах.