XXXVIII Фестываль музыкі “Мінская вясна”
Абанемент “Серада Гармоніі Класікі і Адкрыццяў”
“РАМАНСЫ І ТАНЦЫ”
Да 20-годдзя творчай дзейнасці народнай артысткі Беларусі
Ніны Шарубінай
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў
Салісты – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна сапрана
Паліна Тхай віяланчэль (Расія)
Дырыжор – Яўген Бушкоў
***
Выбітнае сапрана, гонар краіны, салістка Вялікага тэатра Беларусі Ніна Шарубіна надае асаблівую ўвагу жанру раманса. У рэпертуары артысткі прэзентаваны рамансы розных эпох і жанраў. Менавіта гэты бок творчасці Ніны Шарубінай падштурхнуў галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь Яўгенія Бушкова да стварэння эксклюзіўнай праграмы, у якой спалучаліся б вакальныя і інструментальныя рамансы з танцавальнай музыкай. У канцэрце, адрасаваным самай шырокай слухацкай аўдыторыі, адбудзецца своеасаблівая перадача творчай эстафеты ад шматдосведнай артысткі да юнай бліскучай віяланчалістке Паліне Тхай (Масква), якая знаходзіцца ў самым пачатку сваёй шматспадзеўнай кар’еры. Прагучаць творы, большасць з якіх аранжаваны дырыжорам спецыяльна для гэтай праграмы, такіх кампазітараў, як Э.Грыг, С.Рахманінаў, А.Дворжак, Д.Шастаковіч, Д.Попер, І.Штраус, А.П’яцола і інш., а таксама старадаўнія рамансы для голасу з акампанементам.
Іншыя канцэрты абанемента
24 мая (ср) 2023 года, пачатак а 19.00