Дата:
29.04.2021 пачатак у 19:00
Месца: Вялікая канцэртная зала
Катэгорыя: Папулярная музыка
Выканаўцы: Пауля Олег (скрипка), Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Бабарикин Виктор (дирижёр)
“АД КЛАСІКІ ДА РОКА”
29 красавіка адбудзецца грандыёзны канцэрт знакамітага скрыпача Алега Паўлі ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь!
Унікальны музыкант, які валодае агаламшальнай энергетыкай і ўзрушальнай мастацкай адвагай, Алег Паўля прэзентуе публіцы сваю інтэрпрэтацыю вядомых класічных, поп- і рок-кампазіцый.
Неверагодная сіла ўплыву саліста ў спалучэнні з велічнай моцай сімфанічнага аркестра здольныя скарыць нават самага дамагальнага гледача.
Праграма “Ад класікі да рока” апярэджвае канцэпцыю новага альбома праекта Paul Ya, які ўбачыць свет у першай палове 2021 года.
За дырыжорскім пультам – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін.
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram