Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год качества

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”: паэтычны монаспектакль “Не праклінай, што я люблю...” (па Н.Гілевічу)

Дата: 21.01.2021 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Моноспектакль

“НЕ ПРАКЛІНАЙ, ШТО Я ЛЮБЛЮ...”

Паэтычны монаспектакль па рамане ў вершах “Родныя дзеці” Ніла Гілевіча

Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч”

Дырэктар тэатра – Галіна Дзягілева

Выканавец – Мікалай Лявончык

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Музычны акампанемент – Аляксандр Варановіч

21 студзеня  на сцэне Малой  залы  Беларускай  дзяржаўнай філармоніі адбудзецца паэтычны монаспектакль створаны паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя  дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную “сюіту”, дзе гарманічна знітоўваюцца жартоўныя, гумарыстычныя “ноты” і пранікнёная, шчымлівая “музыка” кахання, чуюцца напевы роднай зямлі, жытнёвага поля, “дзе ціша долы спавіла...”

“Родныя дзеці” – твор сучасны, вельмі актуальны. Ягоныя героі ставяць сабе, жыццю зусім няпростыя пытанні. На некаторыя з іх прыйдзецца адказваць усім нам, родным дзецям  беларускай зямлі.   

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева, выканаўца – Мікалай Лявончык, музычнае суправаджэнне – Аляксандр Варановіч. Спектакль ідзе 1 гадзіну. 

Белорусский поэтический театр одного актёра “Зніч”: поэтический моноспектакль «Не проклинай, что я люблю...» (по Н.Гилевичу)