І аддзяленне
Пётр Чайкоўскі (1840–1893) – “Поры года”, ор.37bis
ІІ аддзяленне
Сяргей Рахманінаў (1873–1943) – Прэлюдыі, ор 23
№4 Рэ мажор; №5 соль мінор
– Adagio з Сімфоніі №2 мі мінор, ор.27
– Вакаліз
– Саната №2 сі-бемоль мінор, ор.36
*У праграме магчымы змены і дадаткі
“ЧАЙКОЎСКІ & РАХМАНІНАЎ”
лаўрэат міжнародных конкурсаў
Анастасія Аляксейчык (фартэпіяна)
У канцэрце бярэ ўдзел Уладзімір Пашкевіч (кларнет)
***
27 мая ў Малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў выкананні піяністкі Анастасіі Аляксейчык прагучыць музыка Чайкоўскага і Рахманінава – двух геніяў рускага музычнага мастацтва, кампазітараў выбітнага лірычнага дарунка, чые сачыненні выклікаюць трапяткі водгук у душы слухачоў.
У першым аддзяленні прагучыць цыкл вялікага рускага кампазітара Пятра Ільіча Чайкоўскага “Поры года” для фартэпіяна, які малюе карціны прыроды і адлюстроўвае ўражанні ад імгненняў жыцця чалавека.
Другое аддзяленне канцэрта прысвечана творчасці вялікага рускага кампазітара Сяргея Васільевіча Рахманінава. Прагучаць некалькі прэлюдый для фартэпіяна ор.23. Таксама пагрузіцца ў свет рахманінаўскай лірыкі дапамогуць Вакаліз і Adagio з Сімфоніі №2, якія валодаюць непаўторным зачараваннем і набываюць яшчэ большыя за трапятанне і пяшчоту ў інтэрпрэтацыі для кларнета і фартэпіяна.
У завяршэнне канцэрта – напоўненая ўнутраным драматызмам фартэпіянная Саната №2 (другая рэдакцыя).
- ВКонтакте
- РћРТвЂВВВВВВВВнокласснРСвЂВВВВВВВВРєРСвЂВВВВВВВВ
- РњРѕР№ Р В Р’В Р РЋРЎв„ўР В Р’В Р РЋРІР‚ВВВВВВВВРЎР‚
- Viber
- Skype
- Telegram