Іаган Себасцьян Бах (1685–1750) – Таката і фуга ў дарыйскім ладу, BWV 538
– Фантазія Соль мажор, BWV 572
– Канцэрт ля мінор (па А.Вівальдзі), BWV 593
– Тры харалы са збору Шублера
“Wachet auf, ruft uns die Stimme”, BWV 645;
“Meine Seele erhebt den Herren”, BWV 648;
“Kommst du nun, Jesu, vom Himmel herunter”, BWV 650
– Пасакалія, BWV 582
Георг Фрыдрых Гендэль (1685–1759) – Канцэрт Сі-бемоль мажор, ор.4 №2
Даменіка Скарлаці (1685–1757) – Тры санаты
До мажор, К.420; До мажор, К.132; соль мінор, К.31
ХХ юбілейны сезон
Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”
“НАРОДЖАНЫЯ У 1685: БАХ. ГЕНДЭЛЬ. СКАРЛАЦІ”
заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Людміла Голуб
Музыкавед – кандыдат мастацтвазнаўства Вольга Савіцкая
***
У працяг 20-га, юбілейнага сезона цыкла “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” 18 лістапада ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца выступленне заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі Людмілы Голуб.
“Выдатная арганістка, якая валодае “таямніцамі” (далёка яшчэ не ўсімі зразуметымі), утоенымі ў гэтым інструменце, што бярэ пачатак углыбіні стагоддзяў”, – адклікаўся пра мастацтва выканаўцы знакаміты дырыжор Яўген Святланаў. Беларускім слухачам Людміла Голуб вядома даўно: яе выступленні ў зале мінскай філармоніі і ў канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку выклікаюць нязменнае захапленне ў публікі.
Адна з лепшых прадстаўніц расійскай арганнай школы запрашае на канцэрт, у праграму якога ўлучаны творы кампазітараў, народжаных у 1685 годзе: Іагана Себасцьяна Баха, Георга Фрыдрыха Гендэля і Даменіка Скарлаці.
1685-ы год падарыў свету адразу трох геніяў. Жыццё карыфеяў барока склалася зусім па-рознаму. Разам з тым, іх творчая спадчына ярка характарызуе еўрапейскую музыку XVIII стагоддзя. Бах і Гендэль з’явіліся на святло з інтэрвалам у адзін месяц у Германіі, усяго ў 200 кіламетрах адзін ад аднаго, а праз восем месяцаў у сонечным Неапалі нарадзіўся Даменіка Скарлаці. Асабістай сустрэчы Баха і Гендэля не было наканавана здарыцца. Але ў 1707 годзе адбылася паказальная “дуэль” Гендэля і Скарлаці – на клавесіне і аргане, – у якой не апынулася ні пераможца, ні пераможанага.
























