К.Сен-Санс, А.П’яцола, М.Каламб’е, Х.Цымер, Р.Джавадзі
“КАРАЛЕВА СКРЫПКІ”
Маймуна
Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Галоўны дырыжор – Аляксандр Высоцкі
Дырыжор і музычны кіраўнік праекта – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін
***
Вясновы падарунак для знатакоў добрай музыкі – непаўторная Маймуна і Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыкіна з праграмай “У чаканні кахання”.
Маймуна – віртуозная скрыпачка, чыё імя вядома далёкае за межамі Беларусі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, яна ўмее ператвараць кожны канцэрт у прыгожую і эмацыйную гісторыю, да якой хочацца вяртацца зноў і зноў.
Гэты вечар – больш, чым канцэрт. Гэта атмасфера вясны, пяшчоты і натхнення. Вас чакае падарожжа з самымі чуллівымі музычнымі творамі: ад несмяротнай класікі да сучасных хітоў і любых саўндтрэкаў з кінастужак.
Жывы гук, моц аркестра і пранікнёная скрыпка Маймуны створаць настрой, які немагчыма перадаць словамі – яго трэба адчуць.
Падарыце сабе і блізкім вечар, які застанецца ў памяці надоўга!


























