Да 270-годдзя з дня нараджэння Вольфганга Амадэя Моцарта
“МоцАрт”
заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка
Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава
узорны хор “TUTTI” Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №8 імя Р.Р.Шырмы г.Мінска
Кіраўнік – Ірына Разанава
Студыя пластычнага тэатра “АГА”
Мастацкі кіраўнік – Алёна Яркевіч
Струнны квартэт
Кіраўнік – Кацярына Мішчанчук
Цымбальнае трыа “ARS NOVA”: Вольга Сержанкова, Кацярына Каванава, Ірына Ціханава
Марыя Алькова (фартэпіяна)
Варвара Царук (арган)
Яўген Місевіч (труба)
***
Новы тэатралізаваны праект Дзяржаўнага камернага хору Беларусі прысвечаны юбілею Вольфганга Амадэя Моцарта. Гэта чарговая магчымасць нашай публікі пачуць як вядомую музыку вялікага майстра, так і яго першыя крокі ў кампазіцыі.
У Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі прагучыць першая меса Моцарта (Меса Соль мажор, КV 49), напісаная ім ва ўзросце 12 гадоў (!), а таксама фрагменты знакамітага Рэквіема, камерныя інструментальныя і вакальныя творы.
Нечаканыя аранжыроўкі для трубы, аргана, цымбал, арт-падтрымка пластычнага тэатра “АГА” і відэакантэнту зробіць гэтую падзею відовішчнай, яркай і запамінальнай.

























