У дні школьных восеньскіх канікул
Інтэрактыўная музычна-адукацыйная праграма для дзяцей
“ПАДАРОЖЖА З МУЗЫКАЙ”
Выканаўцы – лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыйных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Партыя фартэпіяна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Лузан
Аўтар праграмы і вядучая – Кацярына Агароднікава
***
“Падарожжа з музыкай” – інтэрактыўная музычна-адукацыйная канцэртная праграма для дзяцей, падрыхтаваная творчым гуртом артыстаў Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Праграма будзе пададзена на сцэне Малой залы ім. Г.Шырмы Белдзяржфілармоніі ў дні школьных восеньскіх канікул – 1 лістапада 2023г.
Разам з вядучай дзеці адправяцца ў займальнае музычнае падарожжа па краінах і кантынентах. Юных гледачоў чакае знаёмства з музычнай культурай розных народаў і цікавыя факты пра краіны свету.
У праграме канцэрта прагучаць вакальныя і інструментальныя творы кампазітараў і народаў розных краін свету.