Білетная каса:

+375 17 396-16-17

Замаўленне БІЛЕТАЎ

Год добраўпарадкавання

“Сферы гуку”: канцэрт ансамблевай музыкі для фартэпіяна

Дата: 25.05.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Камерная музыка
У праграме:

А.Лядаў, С.Франк, В.Гаўрылін, В.Кузняцоў, Г.Гарэлава, А.Безенсон

Канцэрт ансамблевай музыкі для фартэпіяна

“СФЕРЫ ГУКУ

лаўрэаты міжнародных конкурсаў

Наталля Сазановіч

Дзмітрый Платуноў

Таццяна Кім

Іван Кабыльчанка

Аўтар праекта – прафесар кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталля Сазановіч

***

Удзельнікі творчага праекта “Сферы гуку”. Ансамблевая музыка для  фартэпіяна” − лаўрэаты міжнародных конкурсаў, таленавітыя выканаўцы, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, рэпрэзентанты пляяды класічнай беларускай фартэпіяннай школы.

У склад фартэпіяннай супольнасці ўваходзяць дуэт прафесара кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Наталлі Сазановіч і старэйшага выкладчыка кафедры фартэпіяна Дзмітрыя Платунова, уладальнікаў Гран-пры III Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна “Карэлія – Беларусь”, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Таццяна Кім і Іван Кабыльчанка.

Гэты канцэрт – першы ў цыкле “Сферы гуку. Ансамблевая музыка для фартэпіяна – у 4, 6 і 8 рук”. У праграме творы французскага кампазітара-рамантыка Сезара Франка, беларускага кампазітара Галіны Гарэлавай. У канцэрце будуць упершыню выкананы ў Беларусі творы расійскага кампазітара ХХ стагоддзя Валерыя Гаўрыліна з цыкла “Шэсць п’ес розных гадоў”, “Дванаццаць характэрных п’ес на адну тэму”. Прэм’ера канцэрта – спецыяльна напісаная для фартэпіяннага дуэта п’еса “Чароўны замак” вядомага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслава Кузняцова,  а таксама творы для фартэпіяна ў 6 рук Аліны Безенсон (пералажэнне аўтара) і “Чароўнае возера” Анатоля Лядава для двух фартэпіяна ў 8 рук.

Ансамблевая ігра ўяўляе сабою адменнае яднанне творчых энергійных імпульсаў, якія ўзбагачаюць фартэпіяна “аркестравым” гучаннем і пашыраюць прасторавую сферу Гуку”.

Творчы праект закліканы папулярызаваць новыя творы беларускіх кампазітараў, адкрываць малавядомыя старонкі ансамблевай музыкі мінулых стагоддзяў і сучаснасці.

 

«Сферы звука»: концерт ансамблевой музыки для фортепиано