Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Залатыя хіты сусветнага джаза”: эстрадны аркестр “Дыксіленд Мінск”

Дата: 08.11.2025 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Джаз


“ЗАЛАТЫЯ ХІТЫ СУСВЕТНАГА ДЖАЗА

Эстрадны аркестр “Дыксіленд Мінск

***

“Дыксіленд Мінск” – эстрадна-джазавы аркестр, адметнай рысай якога з’яўляецца майстэрства імправізацыі і непаўторны стыль выканання. На сваіх выступленнях джаз-бэнд адраджае атмасферу гарадскіх святаў пачатку мінулага стагоддзя. Музыканты калектыву ўпэўнены, традыцыйны джаз – гэта не гістарычная рэстаўрацыя, гэта актуальная жывая музыка, якая знаходзіць водгук у сэрцах слухачоў.

У гэты вечар “Дыксіленд Мінск” перанясе вас у старыя добрыя часы шумных вечарын 20-х гадоў XX стагоддзя, калі ноч напралёт танцавалі стэп і чарльстон. У рэпертуары праекта музыка Луі Армстранга, Фрэнка Сінатры, Элвіса Прэслі, Джэймса Браўна, Рэя Чарльза, Мэрлін Манро, а таксама самыя вядомыя і папулярныя шлягеры ў сучасных аранжаваннях.

Усімі любімыя і знаёмыя музычныя матывы створаць атмасферу сапраўднага джазавага свята. Чакаем вас на нашым канцэрце!

«Золотые хиты мирового джаза»