Білетная каса: +375 17 396-16-17

Купіць білет



“Жыць. Любіць. Тварыць”: Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча

Дата: 18.02.2026 пачатак у 19:00
Катэгорыя: Харавая музыка

Да 85-годдзя з дня нараджэння Міхіала Паўлавіча Дрынеўскага

“ЖЫЦЬ. ЛЮБІЦЬ. ТВАРЫЦЬ”

Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча

Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Сухараў

***

18 лютага 2026 года ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе канцэрт, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага. У канцэртнай праграме – песні ў апрацоўцы М.П.Дрынеўскага, любімыя ім творы з рэпертуару хору, а таксама новыя нумары, створаныя паслядоўнікамі маэстра.

Творчасць Міхаіла Паўлавіча стала культурным набыццём Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча і краіны ў цэлым. Ён унёс вялікі ўнёсак у развіццё беларускай народнай песні, працягваючы традыцыі, якія былі закладзены Г.І.Цітовічам, і захоўваючы самабытнасць яе гучання.

Яго падыход да музыкі быў філасофіяй: каб ствараць па-сапраўднаму, трэба беззапаветна любіць народную песню, яе гісторыю і душу. І менавіта гэта глыбокае пачуццё дазваляла М.П.Дрынеўскаму жыць у мастацтве поўным жыццём, напаўняючы ім кожны такт.

М.П.Дрынеўскі вывеў хор на новы прафесійны ўзровень акапэльнага выканання народных песень і духоўных сачыненняў. Дзякуючы яго прафесіяналізму калектыў загучаў на міжнародных прафесійных конкурсах і атрымаў ганаровае званне “нацыянальны”.

Вось ужо 5 гадоў Міхаіла Паўлавіча не з намі, але ён працягвае жыць у кожнай песні, любіць праз музыку, якую падарыў нам, і ствараць разам з калектывам, чый голас назаўжды захаваў часцінку яго душы.

 

“Жыць. Любіць. Тварыць”: Национальный академический народный хор Республики Беларусь им. Г.И.Цитовича